![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/86/Bundesarchiv_B_145_Bild-F078072-0004%252C_Konrad_Adenauer.jpg/640px-Bundesarchiv_B_145_Bild-F078072-0004%252C_Konrad_Adenauer.jpg&w=640&q=50)
Конрад Адэнаўэр
нямецкі палітык / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ко́нрад Гэрман Ёзэф Адэна́ўэр (па-нямецку: Konrad Hermann Joseph Adenauer; 5 студзеня 1876, Кёльн, Паўночны Райн — Вэстфалія — 19 красавіка 1967, Бад-Гонэф, Райн-Зыг, Паўночны Райн — Вэстфалія) — першы фэдэральны канцлер Заходняй Нямеччыны (1949—1963), здолеўшы ў найцяжэйшых умовах пасьля катастрофы нацысцкага рэжыму адрадзіць прававую дзяржаву і закласьці трывалы эканамічны падмурак сёньняшняй Фэдэратыўнай Рэспублікі. Перакананы каталік і антыкамуніст, узыйшоўшы на пасаду ва ўзросьце 73 гадоў, быў увасабленьнем цяжкага і супярэчлівага, але аптымістычнага часу адраджэньня Эўропы.
Хуткія факты 1-ы Канцлер ФРН, Папярэднік: ...
Закрыць