Конкурс песьні Эўрабачаньне-1958
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1958» стаў 3-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 12 сакавіка 1958 году ў Хілвэрсюме (Нідэрлянды), у студыі «Аўра». Набыло моц правіла, паводле якога конкурс праходзіць у краіне, якая перамагла ў папярэднім годзе. Удзел у конкурсе прыняло 10 краін, аднак, Вялікабрытанія гэтым разам не прыняла ўдзел у ім. Адзіным пачаткоўцам стала Швэцыя, а выйграла конкурс Францыя, якую прадстаўляў Андрэ Клавё зь песьняй «Dors mon amour». Як і ў 1956 годзе, на конкурсе не было выканана ніводнай песьні на ангельскай мове.
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1958 | |
![]() | |
Дата | 12 сакавіка |
---|---|
Вядоўцы | Хані Ліпс |
Тэлеканал гаспадароў | NTS |
Месца | Хілвэрсюм, Нідэрлянды |
Пераможная песьня | «Dors mon amour» (Францыя) |
Сыстэма галасаваньня | У кожнай краіны было па 10 судзьдзяў, кожны зь якіх мог аддаць адзін голас упадабанай песьні |
Колькасьць краін | 10 |
Дэбют | Швэцыя |
◄1957 ![]() |
Пераможца першага конкурсу Ліз Асія ўдзельнічала ў «Эўрабачаньні» ў трэці раз, заняўшы другое месца. Леташняе пераможца Коры Брокен, таксама ўдзельнічаючы ў трэці раз, заняла 9-е месца.
Прадстаўнік Італіі Дамэніка Мадуньё, які выступаў са сталай затым знакамітай песьняй «Nel blu dipinto di blu» («Volare»), быў змушаны выканаць свой нумар двойчы, бо падчас яго першага выступу на сцэне ў некаторых краінах паўсталі праблемы з прыёмам тэлесыгналу.