Конкурс песьні Эўрабачаньне-1957
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1957» стаў 2-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 3 сакавіка 1957 году ў Франкфурце-на-Майне (Нямеччына). Гэты конкурс добра тлумачыць, чаму сёньня існуе правіла працягласьці песьні роўнае тром хвілінам. Песьня «All», прадстаўленая Вялікабрытаніяй, працягвалася ўсяго 1 хвіл. 52 сэк., а наступная песьня, якая прадстаўляла Італію («Corde della mia chitarra»), доўжылася 5 хвіл. 9 сэк. Тры краіны ўдзельнічалі ў конкурсе ў першы раз, а агульная колькасьць краін-удзельніц дасягнула 10. У конкурсе атрымалі права ўдзельнічаць ня толькі салісты, але і дуэты. Упершыню галасы нацыянальных журы перадаваліся ў рэжыме тэлефоннай сувязі. Пераможца першага конкурсу швайцарка Ліз Асія зноў прыняла ў ім удзел, але заняла толькі восьмае месца.
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1957 | |
Дата | 3 сакавіка |
---|---|
Вядоўцы | Анаід Плікян |
Тэлеканал гаспадароў | ARD |
Месца | Франкфурт-на-Майне, Заходняя Нямеччына |
Пераможная песьня | «Net als toen» (Нідэрлянды) |
Сыстэма галасаваньня | У кожнай краіны было па 10 судзьдзяў, кожны зь якіх мог аддаць адзін голас упадабанай песьні. |
Колькасьць краін | 10 |
Дэбют |
Вялікабрытанія Данія Аўстрыя |
◄1956 1958► |