Колё-Колё Сант’яга-дэ-Чылі
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Колё-Колё» (па-гішпанску: Colo-Colo) — чылійскі футбольны клюб з Сант’яга-дэ-Чылі. Быў заснаваны ў 1925 годзе, з моманту стварэньня Прэм’ер Дывізіёну ў 1933 годзе клюб ніколі не вылятаў з гэтага турніру[1]. Свае хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Манумэнталь Давід Арэльяна» з 1989 году[2]. «Колё-Колё» зьяўляецца самым пасьпяховым чылійскім клюбам, адзіным клюбам з гэтай краіны які стаў пераможцам Кубку Лібэртадорэс.
Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Колё-Колё | |
Поўная назва | Club Social y Deportivo Colo-Colo |
---|---|
Заснаваны | 19 красавіка 1925 |
Горад | Сант’яга-дэ-Чылі, Чылі |
Стадыён |
Манумэнталь Давід Арэльяна Умяшчальнасьць: 47 347 |
Чэмпіянат | Прымэра |
· 2023 | 3 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы colocolo.cl (гішп.) |
Закрыць
Сваю назву клюб атрымаў у гонар індзейскага правадыру Колёколё, які ўзьняў паўстаньне супраць гішпанскіх заваёўнікаў у XVI стагодзьдзі. «Колё-Колё» зьяўляецца самым папулярным чылійскім клюбам. Супрацьстаяньне з другой паводле папулярнасьці камандай краіны, «Унівэрсыдад Дэ Чылі», зьяўляецца «супэрклясыкам» чылійскага футболу.