From Wikipedia, the free encyclopedia
Кола, або каток — круглае прыстасаваньне, дыск, які абарачаецца вакол сваёй восі, можа выкарыстоўвацца для перамяшчэньня грузаў качэньнем замест сьлізганьня, а таксама ў розных машынах і мэханізмах. Кола з восьсю — адзін з шасьці найпрасьцейшых мэханізмаў. Разам з восьсю кола можа выкарыстоўвацца для перасоўваньня грузаў або выкананьня карыснай работы ў мэханізмах (напрыклад, у калаўроце). Акрамя гэтых функцыяў кола можа выконваць ролю штурвала, руля, ганчарнага кола і махавіка.
Найбольшае выкарыстаньне кола атрымала ў транспарце. Пры перасоўваньні коламі мае месца сіла трэньня качэньня, якая меншая за сілу трэньня слізганьня.
Дакладнай даты вынаходніцтва невядома. Большасьць гісторыкаў адносіць кола да самый старых і самых галоўных вынаходніцтваў, а само вынаходніцтва — да 5 тысячагодзьдзя да н. э. у Мэсапатаміі. Першапачатковай функцыяй меркавалася ганчарнае кола. Мяркуецца, што продкам колаў транспартных сродкаў было ацыліндраванае бервяно, якое зьмяшчалі пад грузам для зручнасьці перамяшчэньня.
Колы пачалі распаўсюджваюцца на Блізкім Усходзе і ў Эўропе ў 4 тысячагодзьдзі да н. э. і дасягаюць Індыі ў 3 тысячагодзьдзі да н. э. У 2 тысячагодзьдзі да н. э. зьяўляюцца калясьніцы са сьпіцавымі коламі, якія сталі прычынай рэвалюцыі ў вайсковай справе на Блізкім Усходзе. Каля 1200 году да н. э. яны ўжо выкарыстоўваліся ў Кітаі, што сьведчыць аб распаўсюджваньні кола ў гэтай частцы Старога Сьвету ў той час.[1]
Не зважаючы на тое, што шырокамаштабнае выкарыстаньне колаў не назіралася ў Амэрыцы да кантакту з эўрапейцамі, шматлікія невялікія колавыя артэфакты, якія былі вызначаныя як дзіцячыя цацкі, былі знойдзены на тэрыторыі сучаснай Мэксыцы[2]. Некаторыя з такіх артэфактаў адносяцца да 1500 году да н. э.[2] Лічыцца, што асноўнай перашкодай для буйнамаштабнага разьвіцьця і выкарыстаньня кола ў Амэрыцы была адсутнасьць адамашненых буйных жывёлаў, якія маглі бы бываць выкарыстаны ў якасьці цяглавай сілы[3]. Найбліжэйшым сваяком буйной рагатай жывёлы Паўночнай і Паўднёвай Амэрыцы ў дакалюмбавыя часы зьяўляўся амэрыканскі бізон, якога даволі цяжка прыручыць. Раней існавалі некалькі відаў дзікіх коней, якія, аднак, у рэшце рэшт вымерлі[4]. Адзіная буйная жывёла, якая была прыручана ў Заходнім паўшар’і, ляма, не пашырылася далёка за межы Андаў да часу прыбыцьця Калюмба.
Нубійцы пасьля прыблізна 400 году да н. э. началі выкарыстоўваць ганчарныя і вадзяныя колы. Лічыцца, што ў Нубіі, магчыма, вадзяныя колы рухаліся з дапамогай валоў[5]. Вядома таксама, што нубійцы выкарыстоўвалі конныя калясьніцы, якія імпартавалі з Эгіпту[6]. У Этыёпіі і Самалі, а таксама краінах на поўдзень ад Сахары, колы асабліва не выкарыстоўваліся да XIX стагодзьдзя, да прыходу туды эўрапейцаў[7].
Першыя колы былі простымі драўлянымі дыскамі з адтулінамі для восі. Некаторыя з самых раньніх колаў былі зробленыя з гарызантальных зрэзаў ствалоў дрэваў. Але празь няроўную структуру драўніны, кола зроблена з гарызантальнага зрэзу ствала дрэва будзе мець тэндэнцыю быць пасрэдным у параўнаньні з колам вырабленым з закругленых частак падоўжных дошак.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.