Кодэкс Gigas
сярэднявечны рукапіс / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Ко́дэкс Gigas» (па-лацінску: Codex Gigas — гіганцкі кодэкс) — адзін з найбольшых сярэднявечных рукапісаў[1], якія дайшлі да нашага часу, створаны ў пачатку XIII стагодзьдзя ў бэнэдыктынскім кляштары(cs) чэскага места Подлажыцы(cs) (цяпер — у складзе места Храсту).
Quick Facts поўная назва, іншыя назвы ...
Кодэкс Gigas | |
Кодэкс, разгорнуты на 290-й старонцы | |
поўная назва | Codex Gigas |
---|---|
іншыя назвы | Д’ябальскі кодэкс |
тып | ілюстраваны рукапіс |
месца напісаньня | Подлажыцкі кляштар |
мова напісаньня | лацінская |
час напісаньня | XIII стагодзьдзе |
аб’ём (старонак) | 640 старонак |
матэрыялы | пэргамэнт |
памеры | 91,5×22 см |
вага | 75 кг |
ўэб-спасылка | http://www.kb.se/codex-gigas/ |
Close
Адна з назваў рукапісу — Д’ябальская Біблія — паходзіць ад вялікай выявы д’ябла і легенды пра стварэньне манускрыпту. Сыходзячы з пазнакаў на адной са старонак кнігі, можна заключыць, што праца была скончаная ў 1230 року. Імаверна, уся праца праведзеная адным чалавекам, на што спатрэбілася ад 20 да 30 гадоў.