адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ко́брынскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Берасьцейскай вобласьці Беларусі. Кобрыншчына мяжуе зь Бярозаўскім, Дарагічынскім, Жабінкаўскім, Камянецкім, Маларыцкім і Пружанскім раёнамі Берасьцейскай вобласьці, на поўдні Кобрынскі раён мяжуе з Валынскай вобласьцю Ўкраіны.
Кобрынскі раён | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Берасьцейская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Кобрынь |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
Кіраўнік | Міхаіл Грышкевіч[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 85 047[2] |
Шчыльнасьць | 41,7 чал./км² |
Плошча | 2039,79[3] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 139 м[4] |
Месцазнаходжаньне Кобрынскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
У склад Кобрынскага раёну ўваходзяць 11 сельсаветаў: Астроміцкі, Батчынскі, Бухавіцкі, Гарадзецкі, Дзівінскі, Залескі, Кіселявецкі, Навасёлкаўскі, Павіцьцеўскі, Тэвельскі, Хідрынскі.
Створаны 15 студзеня 1940 году. У сучасных межах з 25 сьнежня 1967 году.
Рэкі: праз тэрыторыю раёну нясуць свае воды Мухавец, Трасьцяніца, Кобрынка.
Каналы: Дняпроўска-Бужанскі канал, Казацкі канал, канал Бона.
Азёры: Бамаўскае, Вярхі (Каташоўскае), Любань, Сьвінарэй.
На адлегласьці 10 кілямэтраў ад Кобрыня знаходзіцца возера Бамаўскае, якое ўзьнікла ў выніку будаўніцтва аўтамабільнай трасы Берасьце — Менск.
У Кобрынскім раёне на сёньняшні час налічваецца 162 населеныя пункты. Адміністрацыйна Кобрынскі раён падзелены на 11 сельскіх саветаў.
Праз Кобрынскі раён праходзіць нафтапровад «Дружба», 3 ніткі газапроваду, дзьве лініі Беларускай чыгункі — з захаду на ўсход і з поўначы на ўсход. Тут таксама ляжаць аўтамабільныя дарогі Менскага, Пінскага, Ковельскага, Гарадзенскага, Берасьцейскага кірункаў. Па Дняпроўска-Бужанскім канале ажыцьцяўляецца судаходзтва. Для пасажырскіх перавозак ў горадзе Кобрынь задзейнічана 9 гарадзкіх аўтобусных маршрутаў. Праз Кобрынскі раён праходзіць Палеская чыгунка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.