![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3a/POL_COA_Pogo%25C5%2584_Litewska_Ksi%25C4%2585%25C5%25BC%25C4%2599ca.svg/langbe-tarask-640px-POL_COA_Pogo%25C5%2584_Litewska_Ksi%25C4%2585%25C5%25BC%25C4%2599ca.svg.png&w=640&q=50)
Князь
шляхецкі тытул / From Wikipedia, the free encyclopedia
Князь — галава фэўдальнай манархічнай дзяржавы ці асобнага палітычнага ўтварэньня (удзельны князь) у IX—XVI стагодзьдзе ў славянаў і іншых народаў; прадстаўнік фэўдальнай арыстакратыі; пазьней — вышэйшы шляхецкі тытул, які ў залежнасьці ад важнысьці прыроўніваецца да прынца ці герцага, у Заходняй і Цэнтральнай Эўропе (былой Сьвятой Рымскай імпэрыі) гэты тытул называецца Fürst, а ў Паўночнай — конунг. Тэрмін «князь» выкарыстоўваецца для перадачы заходнеэрапейскіх тытулаў, узыходзячых да princeps і Fürst побач з dux (звычайна — герцаг).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3a/POL_COA_Pogo%C5%84_Litewska_Ksi%C4%85%C5%BC%C4%99ca.svg/640px-POL_COA_Pogo%C5%84_Litewska_Ksi%C4%85%C5%BC%C4%99ca.svg.png)
Вялікі князь — вышэйшы тытул, які належыў кіраўніку дзяржавы ў Вялікім княстве Літоўскім.