![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5f/K%25C3%25B6ppen-Geiger_climate_classification_%25281980-2016%2529.png/640px-K%25C3%25B6ppen-Geiger_climate_classification_%25281980-2016%2529.png&w=640&q=50)
Кліматалёгія
навука пра клімат / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кліматалёгія (ад грэц. κλίμα — нахіл, і грэц. λογία — навука) — навука, якая вывучае пытаньні кліматаўтварэньня, займаецца апісаньнем і клясыфікацыяй клімату Зямлі ды антрапагеннага ўплыву на клімат. Раней, як падразьдзел мэтэаралёгіі, адносілася да геаграфічных навук, бо вывучэньне клімату зводзілася да разгляду яго з геаграфічнага пункту гледжаньня. Клімат паводле сутнасьці ёсьць атмасфэрным станам на працягу доўгага пэрыяду часу, у той час як надвор’е ёсьць таксама станам атмасфэры, але цягам адноснага кароткага пэрыяду часу. Асноўнымі тэмамі дасьледаваньня ёсьць вывучэньне зьменлівасьці клімату, мэханізмы кліматычных зьменаў і сучасныя зьмены клімату[1][2]. Кліматалёгія ўключае ў сябе некаторыя аспэкты акіяналёгіі і біягеахіміі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5f/K%C3%B6ppen-Geiger_climate_classification_%281980-2016%29.png/640px-K%C3%B6ppen-Geiger_climate_classification_%281980-2016%29.png)
Асноўнымі мэтадамі, якія выкарыстоўваюцца кліматолягамі, ёсьць аналіз назіраньняў і мадэляваньне фізычных працэсаў, якія вызначаюць клімат. Кароткатэрміновае прагназаваньне надвор’я можна інтэрпрэтаваць з пункту гледжаньня ведаў пра доўгатэрміновыя зьявы клімату, напрыклад, кліматычныя цыклі, як то Эль Ніньнё — Паўднёвая асцыляцыя, асцыляцыя Мэдэна-Джуліяна, Паўночнаатлянтычная асцыляцыя, Арктычная асцыляцыя, Ціхаакіянская дэкадная асцыляцыя. Кліматычныя мадэлі выкарыстоўваюцца дзеля розных мэтаў, як то ад вывучэньня дынамікі надвор’я і кліматычнай сыстэмы да прагнозаў будучага клімату[1].