Кейптаўн
места ў Паўднёва-Афрыканскай рэспубліцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кейптаўн (па-ангельску: Cape Town, па-афрыкаанс: Kaapstad, коса: iKapa) — другі па колькасьці насельніцтва горад у Паўднёвай Афрыцы[2], сталіцы Заходне-Капскай правінцыі, разьмешчаны ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Разьмешчаны на паўднёвым захадзе краіны, недалёка ад Мыса Добрай Надзеі. Дзякуючы таму, што ў горадзе месьціцца нацыянальны парлямэнт, Кейптаўн зьяўляецца заканадаўчай сталіцай краіны. Горад ёсьць часткай гарадзкога муніцыпалітэта. Ён славіцца сваёй гаваньню, а таксама сваім натуральным Капскім расьлінным царствам. Акрамя таго, сярод вядомым славутасьцяў гораду варта вызначыць Сталовую гару, мыс Добрай Надзеі й Кейп-Пойнт. Кейптаўн зьяўляецца адным з самых прыхожых гарадоў і самым папулярным турыстычным месцам у Афрыцы[3].
Кейптаўн | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1652 | ||||
Горад з: | 1652 | ||||
Краіна: | Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка | ||||
Правінцыя: | Заходне-Капская | ||||
Мэр: | Geordin Hill-Lewis[d][1] | ||||
Плошча: | 2454,72 км² | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +2721 | ||||
Паштовыя індэксы: | 7700 да 8099 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 33°55′31″ пд. ш. 18°25′26″ у. д. | ||||
Кейптаўн | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.capetown.gov.za/ |
Разьмешчаны на беразе заліву Тэйбл-Бэй, Кейптаўн быў першапачаткова пабудаваны галяндзкай Ост-Індзкай кампаніяй, як месца забесьпячэньне харчаваньнем галяндзкіх судоў, якія плаваюць ува Ўсходнюю Афрыку, Індыю й Далёкі Ўсход. Падчас прыбыцьця Яна ван Рыбэка 6 красавіка 1652 году было створана першае сталае эўрапейскае селішча ў Паўднёвай Афрыцы. Кейптаўн хутка перарос сваё першапачатковае прызначэньне, як першы эўрапейскі фарпост, стаўшы эканамічным і культурным цэнтрам Капскай калёніі. Да Вітватэрсрандзкай залатой ліхамакі й разьвіцьцю Яганэсбургу, Кейптаўн быў найбуйнейшым горадам у Паўднёвай Афрыцы.
Сёньня гэта адзін з самых шматнацыянальных гарадоў у сьвеце, што адлюстроўвае ягоную ролю як асноўнага месца для прыбыцьця імігрантаў і іншаземцаў у Паўднёвую Афрыку. На 2021 год насельнітцва гораду, паводле ацэнак, складала 3 776 313 чалавек. Кейптаўн займае плошчу ў 2455 км², што зьяўляецца большым, чым іншыя паўднёваафрыканскія гарады, у выніку параўнальна нізкай шчыльнасьці насельніцтва, бо ў горадзе на 1 км² прыходзіцца 1425 жыхароў.