From Wikipedia, the free encyclopedia
Катэ́дра сьвято́га Ма́рціна (па-славацку: Katedrála sv. Martina, па-нямецку: Kathedrale des Heiligen Martin, па-вугорску: Szent Márton-dóm ці Koronázó templom) — найбуйнейшы гатычны храм Браціславы.
Славутасьць | |
Сабор Сьвятога Марціна Katedrála sv. Martina | |
Катэдральны Сабор Сьвятога Марціна (Браціслава) | |
Краіна | Славаччына |
Месцазнаходжаньне | Браціслава |
Каардынаты | 48°08′31.7″ пн. ш. 17°06′17.2″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Браціслаўская архідыяцэзія[d] |
Архітэктурны стыль | готыка |
Дата заснаваньня | XV стагодзьдзе і каля 1221[1] |
Статус | дзейны каталіцкі храм |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Сабор Сьвятога Марціна | |
Сабор Сьвятога Марціна на Вікісховішчы |
Пачатак будаўніцтва сабор адносіцца да XIII стагодзьдзя. Цяперашні выгляд сабор набыў у 1849 годзе.
З 1563 па 1830 гады ў саборы Сьвятога Марціна адбываліся каранацыі імпэратараў Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі і Аўстра-Вугоршчыны ў якасьці караля Вугоршчыны, у тым ліку Максыміліяна II (1563), Марыі Тэрэзіі (1741).
Унутры вартая ўвагі скульптурная група Сьв. Марціна, выкананая Георгам Рафаэлем Даннэрам у стылі барока, сярэднявечныя гатычныя надмагільлі і каляровыя вітражы.
У катакомбах сабора знаходзяцца пахаваньні выбітных прадстаўнікоў духоўнага саслоўя і знакамітых дваранскіх родаў. У саборы знаходзіцца грабніца Ёзэфа Ігнацы Байзы, аўтара першага славацкага рамана.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.