Катэдра Сьвятога Яна Хрысьціцеля і Сьвятога Яна Эвангеліста (Торунь)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Катэдральны сабор Сьвятога Яна Хрысьціцеля і Сьвятога Яна Эвангеліста ў Торуні (па-польску: Bazylika katedralna św. Jana Chrzciciela i św. Jana Ewangelisty w Toruniu) — гатычны, цэгляны касьцёл, былая фара торуньскага Старога Гораду.
Сабор | |
Катэдральны сабор Сьвятога Яна Хрысьціцеля і Сьвятога Яна Эвангеліста Bazylika katedralna św. Jana Chrzciciela i św. Jana Ewangelisty w Toruniu | |
Краіна | Польшча |
Горад | Торунь |
Каардынаты | 53°00′33.53″ пн. ш. 18°36′22.80″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Торуньская дыяцэзія |
Тып будынка | базыліка |
Архітэктурны стыль | Цагляная готыка |
Аўтар праекту | майстар Якуб, Ганс Готлянд, майстар Пракоп |
Будаваньне | XIII стагодзьдзе—XIV стагодзьдзе |
Статус | катэдральны сабор |
Сайт | katedratorun.pl |
Катэдральны сабор Сьвятога Яна Хрысьціцеля і Сьвятога Яна Эвангеліста | |
Катэдральны сабор Сьвятога Яна Хрысьціцеля і Сьвятога Яна Эвангеліста на Вікісховішчы |
У сярэднявеччы месца выбараў уладаў гораду і пахаваньня патрыцыяў. Адно з найбольш значных гарадзкіх месцаў, у тым ліку зьвязаныя зь візытамі польскіх каралёў у Торунь. Да канца XX стагодзьдзя традыцыйна згадваецца як касьцёл Сьвятога Яна, ад 1935 году, мае тытул Малой Базылікі, пачынаючы з 1992 году, зьяўляецца катэдрай Торуньскай эпархіі. Храм будавалі ў некалькі этапаў з другой паловы XIII стагодзьдзя, у выніку паўстаў касьцёл нізкім алтаром, што кантрастуе з масіўнай патройнай заляй асноўнага корпусу зь нізкімі капліцамі і магутнай заходняй вежай. Усярэдзіне захаваліся шэраг каштоўных сярэднявечных і сучасных твораў, у тым ліку шэраг насьценных карцін, расьпяцьці, грабніца сямейства фон Саест, скульптурная кампазыцыя прадстаўляючая Сьвятую Марыю Магдаліну з анёламі, алтар Сьвятога Вольфганга. Частка каштоўнасьцяў загінула (у тым ліку фігурка Пекнай Мадонны, заменена копіяй у 1956 годзе), або перададзена ў музэі. У касьцёле пахавана сэрца караля Яна Ольбрэхта, знаходзяцца таксама памятныя рэчы зьвязаныя зь Мікалаем Капэрнікам — хрысьцільніца, эпітафія прысьвечаная яму і помнік XVIII стагодзьдзя. На вежы храму знаходзіцца самы вялікі сярэднявечны звон у Польшчы, Tuba Dei, адліты ў 1500 годзе.