Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Жалудку. Знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы мястэчка, на гістарычнай Касьцельнай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры позьняга клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Жалудок |
Каардынаты | 53°36′08″ пн. ш. 24°58′33″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзыя |
Архітэктурны стыль | позьні клясыцызм |
Аўтар праекту | Караль Падчашынскі |
Дата заснаваньня | 1853 |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы |
Каталіцкая парафія ў Жалудку ўтварылася ў 1490 годзе[1]. Тады ж тут зь ініцыятывы вялікага князя Казімера збудавалі першы касьцёл.
У 1686 годзе Казімер Францкевіч фундаваў на ўскрайку мястэчка (Фарны канец) драўляны кармэліцкі кляштар.
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Жалудок апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, будынак якога ў 1839 годзе прыстасавалі пад лязарэт эстляндскага егерскага палку.
У 1853 годзе ў Жалудку збудавалі новы касьцёл з бутавага каменю і цэглы паводле праекту архітэктара Караля Падчашынскага, навукоўца і тэарэтыка позьняга клясыцызму.
За савецкім часам набажэнствы ў касьцёле не перапыняліся.
Помнік архітэктуры позьняга клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём з паўкруглай апсыдай, закрысьціямі і крыламі трансэпту з бакоў. Накрываецца 2-схільным дахам з трыкутным франтонам на галоўным фасадзе, вуглы якога ўвенчваюць скульптуры-пінаклі з Хрыстом. З франтонам галоўнага фасаду рытмічна спалучаецца франтон масіўнага 4-калённага дарычнага портыку, якім афармляецца партал уваходу, і бакавыя аркавыя нішы-эксэдры з скульптурамі эвангелістаў. Тымпаны абодвух франтонаў запаўняюць гарэльефныя кампазыцыі. Сьцены апяразвае масіўны антаблемэнт, падзелены шырокімі пілястрамі зь перакінутымі паміж імі аркамі над аркавымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах — павапнаваныя і атынкаваныя, яны кантрастава вылучаюцца на паліхромнай бутавай муроўцы. Да пачатку XX стагодзьдзя над галоўным фасадам узвышалася 8-гранная шатровая званіца і такая ж паводле формы сыгнатурка над алтарнай часткай.
Пад алтарам знаходзіцца крыпта з пахаваньнямі, сярод іх — пахаваньне падскарбія надворнага Антонія Тызэнгаўза — уладальніка Жалудка. На бакавых сьценах прэзьбітэрыюму 2 белыя мармуровыя мэмарыяльныя дошкі з барэльефнымі выявамі графіні Г. Тызэнгаўз (1822—1891 гады) і графа С. Урускага, маршалка шляхты Варшаўскай губэрні (1817—1890 гады).
На паўднёвай сьцяне побач з уваходам захаваўся сонечны гадзіньнік. Побач з касьцёлам — 2-ярусная 4-гранная бутавая званіца.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.