From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Вялейцы. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку[lower-alpha 1]. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа | |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа | |
Краіна | Беларусь |
Места | Вялейка |
Каардынаты | 54°29′20.23″ пн. ш. 26°54′55.30″ у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква і каталіцтва |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка і нэараманскі стыль |
Аўтар праекту | Аўгуст Кляйн[d] |
Заснавальнік | Аляксандр Янавіч Любанскі[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Сайт | vilejka.catholic.by |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа | |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы |
З XVI ст. Вялейка была цэнтрам староства Ашмянскага павету, тады ж у старосьцінскім палацы пачала дзеяць каталіцкая капліца.
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Вялейка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, капліца працягвала дзеяць. У 1810 годзе яна згарэла. У 1862 годзе кс. Севярын Мікутовіч пачаў будаваць у Вялейцы першы мураваны касьцёл. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) расейскія адабралі незавершаны будынак у каталікоў і перадалі яго Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве). У 1874 годзе касьцёл перабудавалі ў маскоўскім стылі і асьвяцілі як Георгіеўскую царкву.
Хоць Вялейка была цэнтрам дэканату, вернікі мусілі былі доўгі час карыстацца невялікай капліцай. Толькі па маніфэсьце аб свабодзе сумленьня ў 1906 годзе пачалося будаваньне мураванага касьцёла паводле праекту інжынэра Аўгуста Клейна. У 1913 годзе касьцёл кансэкравалі пад тытулам Узвышэньня Сьвятога Крыжа.
У час Першай сусьветнай вайны будынак пацярпеў ад артылерыйскіх абстрэлаў.
За часамі міжваеннай Польскай Рэспублікі у 1922—1928 гадох касьцёл адрэстаўравалі. У гэты час да Вялейскай парафіі належаў філіяльны касьцёл ў вёсцы Гарадзішчы.
Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл і перарабілі яго пад склад. У 1980-я гады будынку налалі статус помніка архітэктуры. Па рэстаўрацыі ў ім адкрылі выстаўную залю імя Нікадзіма Сілівановіча.
У 1990 годзе касьцёл вярнулі вернікам. Па рэстаўрацыі інтэр’ераў у прэзьбітэрыюме зьявіўся нэагатычны алтар, а ў левым крыле трансэпту — новы алтар у стылі нэабарока[1].
Помнік архітэктуры нэаготыкі з элемэнтамі нэараманскага стылю. Гэта 3-нэфавая базыліка з разьвітым трансэптам і высокай вежай з паўднёвага боку бабінца. Мае асымэтрычную аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю.
Інтэр’ер аздабляецца арабэскавым арнамэнтальным росьпісам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.