рыма-каталіцкі храм у Снове From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвято́га Я́на Хрысьці́целя — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Снове. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Нясьвіская, 15. Дзее. Твор архітэктуры барока.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля | |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Сноў |
Каардынаты | 53°13′11″ пн. ш. 26°24′30″ у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока |
Першае згадваньне | 1760 |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля | |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля на Вікісховішчы |
Парафія ў Снове існуе 1650 году. Мураваны касьцёл збудавалі ў 1760 годзе з фундацыі Яна Хрызастома Рдултоўскага.
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Сноў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Аднак па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе расейскія ўлады гвалтоўна зачынілі касьцёл і перарабілі яго пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1884 годзе расейскія ўлады перабудавалі касьцёл ў маскоўскім стылі.
У 1921 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі будынак касьцёла каталікам. У 1940-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл.
У 1991 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам, пачаліся рэстаўрацыйныя працы.
Помнік архітэктуры барока. Да выцягнутага прастакутнага ў пляне аб’ёму, накрытага 2-схільным дахам, з усходу далучаецца паўцыркульная апсыда. На супрацьлеглым заходнім (галоўным) фасадзе з бакощ выступаюць прастакутныя часткі — асновы 3-ярусных чацьверыковых вежаў. Роўніца галоўнага фасаду вэртыкальна падзяляцца на тры часткі: цэнтральную і две бакавыя. Цэнтральная ў тры разы шырэйшая за бакавыя і адпавядае асноўнаму аб’ёму, вузкія бакавыя часткі адпавядаюць аб’ёмам вежаў. Цэнтральная частка фасаду вылучаецца дзьвюма пілястрамі дарычнага ордара, у цэнтры паміж якімі галоўны ўваход. Абапал уваходу дзьве нішы з скульптурнымі выявамі Сьвятых Апосталаў Яна і Паўла. Над уваходам і над нішамі — тры аконныя праёмы з лучковым завяршэньнем. Галоўным фасадам над пілястрамі праходзіць шырокі антаблемэнт, які падзяляе сьцяну фасаду на дзьве часткі. Бакавыя вэртыкальныя часткі фасаду завяршаюцца 2-яруснымі вежамі, а цэнтральная — шырокай атыкавай сьценкай. У цэнтры атыка 2-ярусны франтон з паўцыркульнымі сьценкамі. Бакавыя фасады таксама маюць 3-часткавы падзел. Дамінантай выступае бакавая частка вежы з шатровым верхам, больш нізкія сьцены асноўнага аб’ёму. Да цыліндрычнай апсыды далучаецца бакавая закрысьція. Закругленая сьцяна апсыды праразаеца двума невялікімі вокнамі[1].
Усярэдзіне высокая заля мае скляпеністае перакрыцьце на папружных арках. Над апсыдай — конхавае скляпеньне. Бакавыя сьцены інтэр’еру дэкаруюцца дарычнымі пілястрамі, што праходзяць паміж аконных праёмаў. Пры ўваходзе месьціцца галерэя хораў, якая мае драўляную агароджу. Мураваны алтар у стылі барока мае адзіную вось сымэтрыі і тры вэртыкальныя часткі. На супрацьлеглых сьценах апсыды захаваліся дзьве надмагільныя дошкі канца XVІІІ ст. (пахаваньні знаходзяцца ў крыпце). Насьценная размалёўка не захавалася[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.