From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Воршы. Знаходзіцца на Зааршыньні[lower-alpha 1]. Касьцёл дзее, кляштар існаваў да 1845 году. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар дамініканаў | |
Касьцёл Сьвятога Язэпа | |
Краіна | Беларусь |
Места | Ворша |
Каардынаты | 54°30′19.49″ пн. ш. 30°24′57.96″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснаваньня | 1649, 1780 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар дамініканаў | |
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы |
Комплекс Аршанскага дамініканскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зьнішчылі кляштарны корпус.
У 1649 годзе князь Геранім Альбрэхт Друцкі-Сакалінскі запрасіў у Воршу манахаў-дамініканаў і збудаваў ім драўляны касьцёл пад тытулам Анёлаў (апекуноў Літоўскай правінцыі).
Пры кляштары існаваў шпіталь на 10 ложкаў.
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Ворша апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1780—1808 гадох вялося будаваньне мураванага касьцёла.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1845 годзе расейскі ўлады ліквідавалі кляштар, а пры здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня — зруйнавалі ў 1863 годзе вежы касьцёла як пакараньне за актыўны ўдзел каталікоў у выступленьні. Прыкладна ў гэты ж час яны зьнішчылі кляштарны корпус.
У 1937 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл і прыстасавалі яго пад дом культуры будаўнікоў. У 1950-я гады помнік перабудавалі.
У 1989 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам.
Касьцёл — помнік архітэктуры барока з элемэнтамі клясыцызму. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка. Фасад падзяляўся на 3 часткі, разьмежаваныя глыбокімі прастакутнымі нішамі з лучковымі аконнымі праёмамі. Фасад завяршаецца прастакутным 2-ярусным атыкам, раней меў трыкутны франтон, які пераходзіў да роўніцы фасаду бакавымі акруглымі прасьценкамі. У цэнтры атыка авальная люкарня. Ад пачатку плястыку фасаду ўзбагачалі кутнія калёны, пілястры, тонка прафіляваныя карнізныя паясы, дэкаратыўныя вазы.
У інтэр'еры захоўваліся партрэты фундатара кляштару Гераніма Альбрэхта Друцкага-Саколінскага і ягонай жонкі[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.