касьцёл у Шарашове From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцё́л Найсьвяце́йшай Тро́йцы — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Шарашове. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, пры гістарычнай Закасьцельнай вуліцы[lower-alpha 1]. Дзее[1]. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Шарашоў |
Каардынаты | 52°33′47″ пн. ш. 24°12′55″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Пінская дыяцэзія |
Тып будынка | касьцёл |
Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | 1848 |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | дзейны |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы |
Першы драўляны касьцёл у Шарашове збудавалі ў 1539 року з фундацыі Боны Сфорцы. У сярэдзіне XVII ст. будынак згарэў у пажары, неўзабаве яго адбудавалі з дрэва.
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 рок), калі Шарашоў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Будынак згарэў у адным з пажараў у мястэчку.
У 1841—1848 роках на сродкі вернікаў і ахвяраваньні мясцовых шляхцічаў вялося будаваньне мураванага касьцёла. Праз тое, што расейскія ўлады падтрымлівалі пабудову толькі храмаў Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), касьцёл у Шарашове стаў адзіным касьцёлам у Пружанскім павеце, збудаваным у тыя часы[2].
Па Другой сусьветнай вайне ў 1848 року бальшавікі адабралі касьцёл пад склад, а касьцельныя каштоўнасьці разрабавалі[3].
28 ліпеня 1988 року будынак касьцёла вярнулі каталікам, у ім аднавіліся набажэнствы.
Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне будынак, накрыты вільчыкавы дахам з вальмай над апсыдай. З бакоў галоўнага фасаду ўзвышаюцца 1-ярусныя квадратныя ў пляне вежы, аб’яднанымі атыкам з трыкутным франтонам. У верхняй частцы вежаў знаходзяцца аркавыя праёмы. Фасад аздабляецца дзьвюма драўлянымі скульптурамі апосталаў, пастаўленых у бакавых аркавых нішах. Такія ж скульптуры разьмяшчаюцца і ў прастакутных нішах на бакавых гранях ніжняга яруса вежаў. Над прастакутным уваходным праёмам праразаецца паўцыркульнае акно, якое асьвятляе хоры. Фасады рытмічна падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі, дэкаруюцца аркавымі броўкамі з замкавым каменем, і пілястрамі ў прасьценках.
Унутраная прастора падзяляецца шасьцю калёнамі на тры нэфы і перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі. На дзьвюх калёнах высяцца хоры. Алтарная частка займае шырыню цэнтральнага нэфу і з бакоў абмяжоўваецца закрысьціямі з тэрасамі на іх перакрыцьцях. Алтар у выглядзе карынцкай калянады[2], у ім дзьве драўляныя скульптуры сьвятых і абраз «Укрыжаваньне» XІX ст. На бакавой сьцяне апсыды зьмяшчаецца амбон.
На касьцельных могілках у 1848 року спачыў ўніяцкі сьвятар доктар багаслоўя Міхал Баброўскі, якога ў 1833 року расейскія ўлады выслалі ў Шарашоў, дзе ён адпраўляў набажэнствы на беларускай мове[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.