Касьцёл Езуса і Сьвятога Казімера і калегіюм езуітаў (Берасьце)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Езуса і Сьвятога Казімера і калегіюм езуітаў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Берасьці. Знаходзіўся ў цэнтры Старога Места, на рагу Рынку і Кавальскай вуліцы[lower-alpha 1]. Твор архітэктуры віленскага барока.
- Гэта артыкул пра помнік архітэктуры ў Берасьці. Калі вам патрэбны артыкул пра навучальную ўстанову езуітаў, глядзіце артыкул Берасьцейскі езуіцкі калегіюм.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Езуса і Сьвятога Казімера і калегіюм езуітаў | |
Касьцёл Езуса і Сьвятога Казімера і калегіюм езуітаў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Берасьце |
Каардынаты | 52°04′56.56″ пн. ш. 23°39′28.29″ у. д. |
Аўтар праекту | Адам Дэламарс[d] |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Касьцёл Езуса і Сьвятога Казімера і калегіюм езуітаў |
Комплекс Берасьцейскага езуіцкага кляштару складаўся з касьцёла, вежы-званіцы, будынкаў калегіюму і тэатру, гаспадарчых пабудоваў і саду, аточаных мурам. У калегіюме навучаліся Казімер Лышчынскі і Юльян Урсын Нямцэвіч. Пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі ўлады Расейскай імпэрыі зьнявечылі мастацкае аблічча помніка. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зруйнавалі комплекс. Да нашага часу захаваліся падмуркі.