From Wikipedia, the free encyclopedia
Капліца Сьвятога Дамініка — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Слоніме. Знаходзіцца ў заходняй частцы места, на гістарычнай Панасоўскай вуліцы[lower-alpha 1]. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Капліца Сьвятога Дамініка | |
Капліца Сьвятога Дамініка | |
Краіна | Беларусь |
Места | Слонім |
Каардынаты | 53°05′55.21″ пн. ш. 25°18′22.16″ у. д. |
Архітэктурны стыль | Ракако |
Дата заснаваньня | XVIII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Капліца Сьвятога Дамініка |
Капліцу збудавалі ў 1745 годзе як памежны знак пры ўезьдзе ў места з захаду.
У XVIII ст. падобную капліцу таксама збудавалі на Скробаўскай вуліцы.
Помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта цэнтрычная 3-ярусная пабудова. Два ніжнія ярусы маюць квадратнае сечыва з увагнутымі гранямі і зрэзанымі кутамі і выразна падкрэсьліваюцца зьлівамі з дахоўкі і прафіляванымі карнізамі. Першы ярус масіўны, маналітны, стаіць на нізкім цокалі, другі скразны, з 4 аркавымі прасьветамі (у ім месьцілася пазалочаная драўляная скульптура сьвятога Дамініка, не захавалася), трэці — фігурная ўвагнута-пукатая вежачка з шатровым пакрыцьцём[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.