Канфуцый
From Wikipedia, the free encyclopedia
Канфу́цый ці Кун Фуцы (па-кітайску: 孔子) — кітайскі філёзаф і заснавальнік канфуцыянства. Лічыцца, што Канфуцый жыў паміж 551 і 479 гадамі да нашай эры. Канфуцый нарадзіўся ў горадзе Цюйфу кітайскага княства Лу (鲁) пад імем Кун Цю. У дзесяць гадоў юнак Канфуцый стаў сіратой.
Канфуцый заснаваў школу філязофіі, у цэнтры яго вучэньня знаходзіцца парадак, дасягненьне якога магчыма, стаўшы высокамаральным мужам (цьзюнцзы, 君子). Вучэньне Канфуцыя закранае рэлігійны, філязофскі й грамадзка-палітычны сьветапогляды, пры гэтым у грамадзкай і палітычнай этыцы на пярэдні плян выступаюць нормы паводзін. Прынцыпы Канфуцыя агульныя з кітайскай традыцыяй і верай. Ён адстойваў моцную сямейную вернасьць, шанаваньне продкаў і павагу старэйшых з боку іхных дзяцей і мужоў з боку жонак, рэкамендуючы сям’ю як аснову для ідэальнага кіраваньня. Канфуцый падтрымліваў залатое правіла маральнасьці, якое дэкляруе не рабіць іншым таго, чаго ня хочаш зрабіць сабе. Канфуцый зьяўляецца традыцыйным богам даасізму.
Найбуйнейшы ўплыў на стварэньне заходняй гуманітарнай гісторыі склаў ягоны твор «Лунюй» («Гутаркі й суджэньні», 论语). Гэты твор разглядае й тлумачыць чатыры фундамэнтальныя паняткі ягонага вучэньня: гуманнасьць (仁 Жэн), справядлівасьць (義 Йі), шанаваньне бацькоў (孝 Сяо) і рытуал (禮 Лі).
У 60-гадовым узросьце Канфуцый вярнуўся дамоў і сыстэматызаваў літаратурны нашчадак мінулага — «Шы цьзінь» («Кнігу песень», 詩經). Створанае Канфуцыям вучэньне аказала моцны ўплыў на фармаваньне й разьвіцьцё ня толькі кітайскай цывілізацыі, але й усяго сьвету. Ягонае вучэньне й філязофія моцна паўплывалі на людзей па ўсім сьвеце й застаюцца ўплывовымі й па сёньня[1][2].