радыёдэталь From Wikipedia, the free encyclopedia
Кандэнсатар — двухполюсьнік, якому ўласьцівыя даволі вялікія ёмістасьць і амічны супор; прылада для захаваньня зараду і энэргіі электрычнага поля. Звычайна складаецца з двух электродаў у форме пласткоў (абкладак), падзеленых дыэлектрыкам, таўшчыня якога малая ў параўнаньні з памерам абкладак. Выкарыстоўваецца таксама як частка вагальнага ланцугу.
У 1745 року ў Лейдэне нямецкі фізык Эвальд Юрген фон Кляйст і галяндзкі фізык Пітэр ван Мушэнбрук выпадкова стварылі канструкцыю-прататып электралітычнага кандэнсатара — «лейдэнскі слоік». Першыя кандэнсатары, якія складаліся з двух праваднікоў, разьдзеленых неправадніком, звычайна згадваныя як кандэнсатар Эпінуса або электрычны аркуш, былі створаныя яшчэ раней[1].
Назву «кандэнсатар» даў Алесандра Вольта ў 1782 годзе (ад італьянскага condensatore), падкрэсьліўшы здольнасьць прылады назапашваць большы электрычны зарад у параўнаньні са звычайным ізаляваным правадніком. І хоць у ангельскай мове назва condensor лічыцца архаічнай (сучасная назва — capacitor), у большасьці эўрапейскіх моваў ужываюцца вытворныя ад condensatore назвы.
На электрычных прынцыповых схемах намінальная ёмістасьць кандэнсатараў звычайна падаецца ў мікрафарадах (1 мкФ = 106 пФ) і пікафарадах, але нярэдка і ў нанафарадах. Пры ёмістасьці ня больш за 0,01 мкФ ёмістасьць кандэнсатара падаюць у пікафарадах, пры гэтым дапушчальна не пазначаць адзінку вымярэньня. Пры абазначэньні намінальнай ёмістасьці ў іншых адзінках адзінку вымярэньня падаваць абавязкова.
Для электралітычных кандэнсатараў, а таксама для высокавольтных кандэнсатараў на схемах, пасьля пазначэньня наміналу ёмістасьці пазначаюць іхняе максымальнае працоўнае напружаньне ў вольтах (В) або кілявольтах (кВ). Для пераменных кандэнсатараў пазначаюць дыяпазон зьмяненьня ёмістасьці.
Па віду дыэлектрыка адрозьніваюць:
Па магчымасьці зьмяненьня ёмістасьці:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.