From Wikipedia, the free encyclopedia
Джава́ньні Анто́ніё Кана́ль (па-італьянску: Giovanni Antonio Canal), вядомы таксама пад імем Каналета (па-італьянску: Canaletto; 7 кастрычніка 1697, Вэнэцыя — 20 красавіка 1768, Вэнэцыя) — італьянскі мастак, галава вэнэцыянскай школы вэдутыстаў, майстар гарадзкіх пэйзажаў у стылі барока. Мянушку Каналета акрамя Антоніё Каналя насіў і ягоны пляменьнік, Бэрнарда Бэлёта, таксама знакаміты пэйзажыст.
Каналета | |
Імя пры нараджэньні | Giovanni Antonio Canal |
---|---|
Дата нараджэньня | 18 кастрычніка 1697 |
Месца нараджэньня | Вэнэцыя |
Дата сьмерці | 20 красавіка 1768 (70 гадоў) |
Месца сьмерці | Вэнэцыя |
Занятак | маляр, майстар афорту, малявальнік |
Навуковая сфэра | малярства |
Жанры | вэдута[d][1] і пэйзаж[1] |
Плынь | барока, вэдута |
Пад уплывам | Giovanni Paolo Panini[d] |
Антоніё Каналь нарадзіўся 7 кастрычніка 1697 году ў Вэнэцыі. Навучаўся жывапісу ў свайго бацькі Бэрнарда Каналя, тэатральнага мастака, дапамагаў яму афармляць спэктаклі ў тэатрах Вэнэцыі.
У 1719 годзе наведаў Рым, дзе пазнаёміўся з творчасьцю вэдутыста Джаваньні Паолё Паніні. Пасьля гэтага пачаў пісаць свае краявіды Вэнэцыі. Першым вядомым дасьледчыкам працаў Каналя з аўтарскім подпісам зьяўляецца «Архітэктурнае капрыча» (1723). У адрозьненьне ад большасьці мастакоў таго часу Каналета на раньнім этапе сваёй творчасьці пісаў свае краявіды (вэдуты) адразу з натуры, ня робячы папярэдніх накідаў і эскізаў. Пасьля стаў пісаць у студыі, карыстаючыся камэрай-абскурай. Пэйзажы таго пэрыяду адрозьніваюцца дэталёва дакладным адлюстраваньнем гарадзкога краявіду[2]
Вялікая колькасьць працаў Каналета былі з посьпехам прададзены ангельскім аматарам мастацтва, якія прыязджалі ў Вэнэцыю для навучаньня. Шматлікія існыя й уяўныя вэдуты Каналета стварыў паводле заказу ангельскіх калекцыянэраў, напрыклад сэрыю гарадзкіх краявідаў для лорда Бэдфарда ў 1730—1731 гадох. У 1740 годзе гэтая крыніца прыбытку зьнікла: пачалася вайна за аўстрыйскую спадчыну, і брытанцы сталі радзей прыязджаць на кантынэнт.
У 1746 годзе Каналета быў у Лёндане, каб быць бліжэй да каналаў збыту сваіх карцін. На працягу дзевяці гадоў ён жыў ўва Ангельшчыне, пісаў віды мясцовых палацаў і дамоў. У гэты пэрыяд у ягонай творчасьці зьяўляецца другаснасьць, тэхніка перастае падабацца заказчыкам. У 1755 годзе мастак вяртаецца ў Вэнэцыю. У 1763 годзе яго абіраюць у Вэнэцыянскую акадэмію мастацтваў.
Каналета памёр 19 красавіка 1768 году ў роднай Вэнэцыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.