Камісібай
форма японскага вулічнага сцэнічнага мастацтва / From Wikipedia, the free encyclopedia
Камісібай (紙芝居, „папяровая п’еса“) — форма японскага вулічнага тэатру і апавяданьня, папулярная ў часы Вялікай дэпрэсіі 1930-х і паваеннай Японіі да зьяўленьня тэлевізіі. Камісібай выконваў камісібая («апавядальнік камісібай»), якія прыходзілі на скрыжаваньні з шэрагам размаляваных таблічак, якія ставілі на імправізаваную сцэну і расказвалі гісторыю, мяняючы карцінкі[1].
Правобразы камісібай зьяўляюцца ў будысцкіх храмах, дзе манахі з VIII стагодзьдзя карысталіся для пераказу гісторыяў сваіх манастыроў эмакімано («скруткі-карцінкі») як ілюстраванымі дапаможнікамі[2].