Камніны (трапэзундзкая лінія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялікія Камніны́ — галіна бізантыйскага арыстакратычнага роду Камніноў, дынастыя імпэратараў Трапэзундзкае імпэрыі (1204—1461), што ўтварылася пасьля распаду Бізантыйскае імпэрыі ў 1204.
Дынастыя заснаваная Аляксеем I Вялікім Комнінам. Вялікія Комніны былі нашчадкамі трэцяга сына Аляксея I Комніна сэбастакратара Ісака, знаходзіліся ў блізкім сваяцтве з грузінскай царскай дынастыяй Баграцідаў. Вылучаліся схільнасьцю да авантурызму, мецяжам і змовам. Сын Ісака нават прыняў іслам. Амаль усе імпэратары гэтай дынастыі былі няўдалымі валадарамі, і больш ці менш паслухмяна ішлі палітычнымі ўмовамі, не спрабуючы іх зьмяніць. Іх асабістыя якасьці не былі выразнымі й яркіх гістарычных асобаў у гэтай дынастыі не было.
У часы Людовіка XVI капітан францускага войска Дэмэтрыюс Комнінус сьцьвярджаў сваё паходжаньне ад Нічыпара, аднаго зь дзяцей апошняга імпэратара Давыда, якога быццам пашкадаваў Мэхмэд. Комнінус атрымаў каралеўскі патэнт (1782), у якім яго прэтэнзіі пацьверджваліся, але пазьней лічылася, што крытыкі яны не вытрымліваюць. Быццам сапраўдныя дакумэнты, якімі Комнінус пацьверджваў свае прэтэнзіі, выдаваліся ім асобнай кнігай у Амстэрдаме (1784). Нашчадкі Комнінуса былі жывыя яшчэ ў сяр. 19 ст.
Дынастыя была амаль невядомай у Эўропе да выхаду працы праф. Фальмэраера «Гісторыя імпэрыяў Трапэзунду»; паведамленьні Дзю Канжа і Гібана былі моцна памылковымі празь недахоп крыніцаў. У аснову працы Фальмэраера ляглі знойдзеныя ім у Аенэцыі грэцкія «Хроніка імпэратарскага палаца ў Трапэзундзе» Панарэта (жыў у часы Аляксея III Іаана) і праца Вісарыёна аб Трапэзундзе.