затока Ціхага акіяну From Wikipedia, the free encyclopedia
Каліфарнійская затока (па-гішпанску: Golfo de California, па-ангельску: Gulf of California) — затока ў Паўночнай Амэрыцы, якое ёсьць часткай Ціхага акіяну. Затока аддзяляе паўвостраў Ніжную Каліфорнію ад мацерыковай часткай Мэксыкі. Мэксыканскімі штатамі, якія абмываюцца водамі затокі, ёсьць Ніжняя Каліфорнія, Паўднёвая Ніжняя Каліфорнія, Санора і Сыналёа, а іхняя берагавая лінія складае прыкладна 4000 км. Вадаём сілкуецца рэкамі Каларада, Фуэртэ, Маё, Сыналёа, Санора і Які. Плошча паверхні затокі складае каля 160 тысяч км². Максымальная глыбіня перавышае 3000 мэтраў праз складаную геалёгію рэгіёну, што зьвязана з тэктонікай плітаў[1].
Лічыцца, што затока ёсьць адным з самых разнастайных вадаёмаў на Зямлі, бо ў іх налічваецца больш за 5 тысяч відаў мікрабесхрыбетных[2]. Часткі Каліфарнійскай затокі ёсьць аб’ектам Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.