From Wikipedia, the free encyclopedia
Калігула (па-лацінску: Caligula), поўнае імя: Гай Юліюс Цэзар Аўгуст Германік (па-лацінску: Gaius Julius Caesar Augustus Germanicus) — старажытнарымскі імпэратар з 16 сакавіка 37 да 24 студзеня 41. Калігула паходзіў з роду Юліеў-Кляўдыеў.
Калігула лац. Gaius Julius Caesar Augustus Germanicus | |
Бюст Калігулы | |
Рымскі імпэратар | |
Папярэднік | Тыбэрыюс |
Наступнік | Кляўдыюс |
Асабістыя зьвесткі | |
Імя пры нараджэньні | Gaius Julius Caesar Augustus Germanicus |
Нарадзіўся | 31 жніўня 12, Анцыё, Рымская імпэрыя) |
Памёр | 24 студзеня 41 (28 гадоў), Рым, Рымская імпэрыя |
Пахаваны | Рым, Італія |
Нашчадкі | Юлія Друзільлё |
Дынастыя | Дынастыя Юліеў-Кляўдыеў |
Жонкі |
Юнія Кляўдыльля Лівія Арэстыльля Лольлія Паўліна Мілёнія Цэзонія |
Бацька | Германік |
Маці | Агрыпіна Старэйшая |
Калігула нарадзіўся ў 12 годзе і быў сынам вядомага гэнэралу Германіка. Мянушка «Калігула» паходзіць ад лацінскай назвы абутку легіянэраў, у якой ён хадзіў у дзяцінстве, калі ўдзельнічаў з бацькам у вайсковых паходох.
Калігула стаў імпэратарам пасьля сьмерці Тыбэрыюса й спачатку ўзбудзіў да сабе любоў народа. Аднак хутка ён пачаў праводзіць недальнабачную палітыку, а таксама пачаў выкарыстоўваць уладу для свайго задавальненьня. Магчыма, гэта было вынікам нейкай псыхічнай хваробы. Напрыклад, са статуй багоў, якія прывезьлі з Грэцыі, Калігула загадаў зьняць галовы і паставіць замест іх свае выявы. Таксама ён меў намер зрабіць свайго каня консулам і такім чынам увесьці ў сэнат [1]. Калігула вёў вельмі распутны лад жыцьця. Ён таксама растраціў усе дзяржаўныя грошы, а потым уводзіў новыя налогі й рознымі спосабамі «выбіваў» грошы.
У 41 годзе ён быў забіты ў выніку змовы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.