італьянскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
«Калья́ры» (па-італьянску: Cagliari Calcio) — італьянскі футбольны клюб з гораду Кальяры, з выспы Сардынія. Чэмпіён Італіі (1970). Клюб быў утвораны 20 жніўня 1920 году й у цяперашні час гуляе ў італьянскай Сэрыі Б, правёўшы сэзоны ад 2016 году ў розыгрышах Сэрыі А.
Кальяры | ||||||
Поўная назва | Cagliari Calcio SpA | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1920 | |||||
Горад | Кальяры, Італія | |||||
Стадыён |
Стадыё Сант’Элія Умяшчальнасьць: 23 486 | |||||
Прэзыдэнт | Тамаза Джуліні[d] | |||||
Кіраўнік | Fluorsid Group[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Сэрыя А | |||||
· 2023—2024 | 16 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы cagliaricalcio.com (італ.) |
Клюб атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Італіі толькі аднойчы ў сэзоне 1969—1970 гадоў, калі за каманду гуляў найлепшы бамбардзір клюбу й нацыянальнай зборнай усіх часоў Люіджы Рыва. Колерамі каманды зьяўляюцца сіні й чырвоны. Часовым стадыёнам клюбу, на якім каманда праводзіць свае хатнія гульні, зьяўляецца «Стадыё Сант’Элія», які здольны зьмясьціць 16 200 аматараў футболу.
«Кальяры» стаў першым адзіным пераможцам Сэрыі C у сэзоне 1951—1952 гадоў, то бок да гэтага часу тытул пераможца гэтай лігі разьмяркоўваўся на некалькі клюбаў. Большую частку 1950-х гадоў клюб правёў у Сэрыі Б, страціўшы прасоўваньне ў плэй-оф у 1954 годзе. Пасьля спуску да Сэрыі C ў пачатку 1960-х гадоў, рост «Кальяры» быў мэтэорным, то бок у канчатковым выніку клюб дасягнуў прасоўваньня ў Сэрыю А ў 1964 годзе.
Сярод асноўных гульцоў клюбу ў тыя часы варта адзначыць абаронцу Марыё Мартырадона, паўабаронцаў П’ерлюіджы Чэра, Нэнэ й Рычыёцьці Грэацьці, а таксама выбітнага нападніка Люіджы Рыва. Першую палову чэмпіянату клюб правёў даволі дрэнна, займаючы апошнюю пазыцыю з 9 пунктамі на рахунку. Аднак дзякуючы дзіўнай другой палове чэмпіянату «Кальяры», здолеўшы перамагчы клюбы, як то «Ювэнтус» і «Мілян», здолеў завершыць сэзон на 7 месцы з 34 пунктамі. Праз два сэзоны Рыва ўпершы раз стаў найлепшым бамбардзіраў чэмпіянату, а клюб меў на сваім рахунку лепшы абарончы паказчык лігі.
Улетку 1967 году «Кальяры» згуляў сэзон у Паўночнай Амэрыцы, выступаючы ў лізе United Soccer Association. Гэтая ліга ўключала клюбы з Эўропы й Паўднёвай Амэрыкі, якія гулялі прадстаўляючы амэрыканскія й канадзкія гарады, і кожны зь іх абраў для сябе новую назву, каб асацыявацца з рэпрэзэнтуючым горадам. Такім чынам, «Кальяры» абраў для сябе назоў «Чыкага Мустангз». Клюб скончыў чэмпіянат на сумесным другім месцы ў Заходняй дывізіёне з 13 пунктамі. Найлепшым бамбардзірам лігі стаў гулец клюбу Рабэрта Банінсэньня, які забіў 10 галоў у браму супернікаў.
У сэзоне 1968—1969 гадоў «Кальяры» рэальна прэтэндаваў у званьне чэмпіёну Італіі, вырашаючы гэта разам з «Фіярэнтынай» і «Мілянам». У канчатковым вынікам чэмпіёнам стала «Фіярэнтына», аднак на наступны сэзон «Кальяры» здолела перамагчы ў чэмпіянаце, разам з Анджэлё Дамэнгіні, які толькі зьявіўся ў складзе клюбу. «Кальяры» за чэмпіянат атрымала толькі дзьве паразы й прапусьціла 11 мячоў, найменшую колькасьць гадоў у любой буйной эўрапейскай лізе на сёньняшні дзень. Рыва стаў найлепшым бамбардзірам спаборніцтва. Акрамя таго Чэра, Дамэнгіні й Рыва прадстаўлялі зборную Італіі на чэмпіянаце сьвету 1970 году.
У 1970-я гады адбылося паступовае зьніжэньне вынікаў клюбу, «Кальяры» вылецела зь лігі ў 1976 годзе разам з заканчэньнем кар’еры Рывы.
|
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.