![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bf/MM_L6_-_Kaluzhsko-Rizhskaya.png/640px-MM_L6_-_Kaluzhsko-Rizhskaya.png&w=640&q=50)
Калуска-Рыская лінія
лінія Маскоўскага мэтрапалітэну / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Калу́ска-Ры́ская лінія» — шостая лінія Маскоўскага мэтрапалітэну. Зьвязвае паўночна-ўсходнія раёны (Мядзьведкава, Сьвіблава) і ВДНГ (рас. — ВДНХ) праз цэнтар з жылымі масывамі на паўднёвым захадзе (Чаромушкі, Канькова, Ясенева). На схемах пазначаецца аранжавым колерам. Адзіная лінія, аб’яднаньне абодвух контураў якой адбылося праз 13 гадоў пасьля адкрыцьця першай дзялянкі (з 1 траўня 1958 па 5 студзеня 1972 году).
Калуска-рыская лінія | |
---|---|
Маскоўскі мэтрапалітэн | |
Пачатак працы | 1 траўня 1958 |
Даўжыня, км | 37,8 |
Колькасьць станцыяў | 24 |
Вагонаў у складзе | 8 |
Завантажаныя станцыі | ВДНГ |
Наземныя часткі | няма |
Электрадэпо | ЦЧ-5 Калускае, ЦЧ-10 Сьвіблава |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bf/MM_L6_-_Kaluzhsko-Rizhskaya.png/640px-MM_L6_-_Kaluzhsko-Rizhskaya.png)
Калуска-Рыская лінія | |
---|---|
На лініі маюцца дзялянкі як глыбокага, так і дробнага закладаньня; адкрытых дзялянак няма. Між станцыямі «Бабушкінская» і «Мядзьведкава» разьмешчаны Мядзьведкаўскі крыты мэтрамост празь Яўзу.
У складзе лініі 24 станцыі. Даўжыня — 37,8 км, сярэдні час паездкі ад канцавых станцыяў — каля 55 хвілінаў.
Сярэднесуткавы пасажырапаток лініі ў 2011 годзе склаў 910 тыс. чалавек[1].