Калевала
From Wikipedia, the free encyclopedia
Калевала (па-фінску: Kalevala) — карэла-фінскі паэтычны эпас. Складаецца з 50 рун (песень).
У аснову ляглі карэльскія народныя эпічныя песьні. Апрацоўка «Калевалы» належыць Эліясу Лёнрату (1802—1884), які зьвязаў асобныя народныя эпічныя песьні, зрабіўшы пэўны адбор варыянтаў гэтых песень і згладзіўшы некаторыя няроўнасьці. Апрацоўка праведзена Лёнратам двойчы: у 1835 (1-е выданьне «Калевалы») і ў 1849 (2-е выданьне «Калевалы»). На тэрыторыі пасёлку Калевала стаіць хвоя, пад якой, паводле паданьняў, працаваў Лёнрат.