Какошнік (архітэктура)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Какошнік (па-расейску: кокошник) — паўкруглая або кілепадобная прытворная закамара, якая мае вылучна дэкаратыўнае прызначэньне. Зьяўляецца адметнасьцю дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы XVI—XVII стагодзьдзяў і сучаснай архітэктуры Маскоўскага патрыярхату. Разьмяшчаецца на сьценах, скляпеньня, а таксама пры аснове шатроў і барабанаў купалоў царкоўных збудаваньняў.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Какошнік.
Этымалягічна дадзенае архітэктурнае паняцьце зьвязваецца з найменьнем традыцыйнага расейскага жаночага галаўнога ўбору какошнік.