From Wikipedia, the free encyclopedia
«Кайзэрсьляўтэрн» (па-нямецку: 1. FC Kaiserslautern) — нямецкі футбольны клюб з гораду Кайзэрсьляўтэрну, які месьціцца ў зямлі Райнлянд-Пфальцы на захадзе Нямеччыны. Заснаваны ў 1900 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Нямеччыны (1951, 1953, 1991, 1998), уладальнік Кубка Нямеччыны (1990, 1996) і Супэркубка Нямеччыны (1991). Клюб быў заснаваны 2 чэрвеня 1900 году шляхам зьліцьця футбольных камандаў «Germania 1896» і «FG Kaiserslautern», у тыя часы называўся «FC 1900». У 1909 годзе клюб, у сваю чаргу, быў аб’яднаны з клюбамі «FC Palatia» (заснаваным ў 1901 годзе) і «FC Bavaria» (заснаваным у 1902 годзе), у выніку гэтага працэсу клюб атрымаў назву «FV 1900 Kaiserslautern». У 1929 годзе адбылося чарговае зьліцьцё клюбаў — на гэты раз з футбольным клюбам «SV Phönix», пасьля чаго клюб атрымаў назву «FV Phönix-Kaiserslautern». Канчатковая назва была прысвоена клюбу ў 1932 годзе.
Кайзэрсьляўтэрн | |||||
Поўная назва | 1. Fußball-Club Kaiserslautern e.V. | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 2 чэрвеня 1900 | ||||
Горад | Кайзэрсьляўтэрн, Нямеччына | ||||
Стадыён |
Фрыц-Вальтэр-Штадыён Умяшчальнасьць: 49 780 | ||||
Прэзыдэнт | Wolfgang Erfurt[d] | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Бундэсьліга 2 | ||||
· 2023—2024 | 13 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы fck.de (ням.) |
Два папярэдніка сучаснага клюбу, клюбы «Bavaria» і «FC 1900», былі ўдзельнікамі Заходняй Крайс-Лігі, першага дывізіёну нямецкага футболу першай чвэрці XX стагодзьдзя, заснаванай у 1908 годзе. З 1909 году новы «FV Kaiserslautern» пасьпяхова выступаў у гэтай лізе, займаючы другія месцы ў 1910 і 1912 гадох. Каманда заняла першае месца ў Саарскай Крайсьлізе (ням. Kreisliga Saar) у 1919 годзе, першае месца ў Пфальцкай Крайсьлізе (ням. Kreisliga Pfalz) у 1920 годзе, і ў Бэцырксьлізе Райн-Саару (ням. Bezirksliga Rhein-Saar) у 1931 годзе, і правяла канец 1930-х гадоў сьлізгаючы ўверх і ўніз па табліцы паміж Бэцырксьлігай і вышэйшай Гаўлігай Паўднёвага Захаду (ням. Gauliga Südwest), адным з шаснаццаці найвышэйшых дывізіёнаў, якія існавалі ў пэрыяд рэарганізацыі нямецкага футболу, праведзенай нацыскімі ўладамі.
Выступ клюбу быў невыбітным у гады, якія папярэднічалі Другой сусьветнай вайне, але значна палепшыўся пасьля 1939 году. «Чырвоныя чэрці» заваявалі тытул пераможцы Гаўлігі Паўднёвага Захаду штафэля Саар-Пфальц (ням. Gauliga Südwest/Staffel Saarpfalz), але прайгралі агульны тытул пераможцам штафэля Майн-Гэсэн (ням. Staffel Mainhessen), клюбу «Кікерс» з Офэнбаху. У сэзоне 1941—1942 гадоў Гаўліга Паўднёвага Захаду была аб’яднаная з Гаўлігай Гэсэн-Насаў (ням. Gauliga Hessen-Nassau) і Гаўлігай Вэстмарку (ням. Gauliga Westmark), і «Кайзэрсьляўтэрн» у той сэзон заваяваў тытул пераможцаў Вэстмарку, упершыню працягваючы гуляць у нацыянальных фінальных раўндах. Клюб пацярпеў сур’ёзную паразу зь лікам 3:9 ад будучага чэмпіёна той сэрыі плэй-оф, «Шальке-04», асноўнай пануючай сіле ў нямецкім футболе таго часу.
Выступ каманды зь цягам часу стаў менш пасьпяховым, і ў сэзоне 1944 году каманда скончыла барацьбу на апошнім месцы ў сваёй групе. Наступны, 1945 год, адзначыўся поўным каляпсам футболу й спорту наогул у краіне, разьбітай ударамі сілаў арміі СССР і хаўрусьнікаў па антыгітлераўскай кааліцыі.
Пасьля вайны паўднёва-заходні рэгіён Нямеччыны быў часткай акупацыйнай зоны войскаў хаўрусьнікаў, якая кіраваліся Францыяй. Каманды былі арганізаваны ў паўночны й паўднёвы дывізіёны для таго, каб вызначыць, якія каманды ўвойдуць у склад новай Обэрлігі. Францускае камандаваньне вельмі павольна перадавала ў рукі мясцовага насельніцтва кіраваньне новаўтварэньнямі, таму каманды з гэтых рэгіёнаў значна даўжэй не ўваходзілі ў зноўку заснаваную агульнанацыянальную лігу. «Кайзэрсьляўтэрн» працягнуў гуляць у Обэрлізе Паўднёвага Захаду ў 1945 годзе, і скончыў сэзон, усяго на адзін пункт адстаўшы ад «Саарбрукену». Каманда зь лёгкасьцю перамагла ў Групе Поўнач у 1947 годзе, шмат у чым, дзякуючы гульні Фрыца Вальтэра й ягонага брата Ітмара Вальтэра. Гэты дуэт забіў на дваіх 46 галоў — больш, чым любая іншая каманда ў цэлым.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.