From Wikipedia, the free encyclopedia
Зямля запаветная (па-польску: Ziemia obiecana) — раман Уладзіслава Рэйманта, пасьля Мужыкоў найбольш перакладаемая і экранізаваная. Твор быў надрукаваны ў лодзкім Kurierze Codziennym у 1897—1898. Асобным выданьнем выйшла ў 1899 у Варшаве.
Зямля запаветная | |
Ziemia obiecana | |
першае выданьне | |
Жанр: | раман |
---|---|
Аўтар: | Уладзіслаў Рэймант |
Мова арыгіналу: | польская |
Публікацыя: | 1897-1898 |
Асобнае выданьне: | 1899 |
Выдавецтва: | Гебэтнэр і Вольф[d] |
Наступны твор: | Мужыкі |
Канец ХІХ стагоддзя, польскі горад Лодзь. Трое сяброў — паляк Караль Баравецкі, немец Макс Баўм і жыд Морыц Вэльт — будуюць суконную фабрыку. Ім здаецца, што яны схапілі фартуну за бараду. Аднак фабрыка згарае ў пажары — падпал учынілі на загад іншага прамыслоўцы, жонка якога мілавалася з Каралем. Малады чалавек адкідае шляхецкі гонар, разьвітваецца з нарачоную і жэніцца з дачкою фабрыканта-габрэя Мюлера.
Зямля запаветная была двойчы экранізаваная. У 1927 годзе паўстала экранізацыя ў рэжысуры Александра Герца. Другі раз фільм паводле раману зьняў Анджэй Вайда ў 1974 годзе. У 1976 годзе той фільм быў намінаваны на Оскара ў катэгорыі неангламоўныя фільмы. У абодвух экранізацыях маюцца адыходы ад тэксту Ўладзіслава Рэйманта..
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.