From Wikipedia, the free encyclopedia
Заме́жная палі́тыка — агульны курс дзяржавы ў міжнародных справах. Замежная палітыка рэгулюе дачыненьні гэтай дзяржавы зь іншымі дзяржавамі і народамі ў адпаведнасьці зь яе прынцыпамі й мэтамі, дасягальнымі ўжываньнем розных сродкаў і мэтадаў. Найважнейшы сродак замежнае палітыкі — дыпляматыя.
Замежная палітыка непарыўна зьвязаная з унутранай палітыкаю дзяржавы.
Галоўнае замежнапалітычнае ведамства дзяржавы — унутрыдзяржаўны орган замежных зносін, які ажыцьцяўляе практычную дзейнасьць у правядзеньні замежнай палітыкі дзяржавы, — у шматлікіх краінах называецца міністэрствам замежных справаў і ўзначальваецца міністрам замежных справаў.
У ЗША гэтае ведамства называецца дзяржаўным дэпартамэнтам і ўзначальваецца дзяржаўным сакратаром ЗША; у Францыі — міністэрствам замежных зносін, у Швайцарыі — палітычным дэпартамэнтам, у Аргентыне — міністэрствам замежных зносін і культу, і г. д.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.