From Wikipedia, the free encyclopedia
Зьміцер Філімонавіч Прышчэпаў (21 лістапада 1896, в. Калодніца, цяпер Крупскі раён — 31 студзеня 1940, Менск) — дзяржаўны і грамадзкі дзяяч БССР.
Зьміцер Прышчэпаў | |
намесьнік старшыні Дзяржпляну БССР | |
---|---|
1929 — верасень 1929 | |
наркам земляробства БССР | |
сьнежань 1924 — 1929 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
21 лістапада 1896 |
Памёр: |
31 студзеня 1940 (43 гады) |
Партыя: | КПБ |
Здаў экстэрнам іспыты на званьне народнага настаўніка. У 1915-м быў мабілізаваны на вайсковую службу ў царскую армію. Прайшоўшы паскораны курс навучаньня ў Віленскай вайсковай вучэльні, быў прапаршчыкам, потым — камандзірам роты 698-га Шыргародзкага палка. Пасьля рэвалюцыі салдаты абралі яго сваім палкавым камандзірам. У 1918 годзе ўзначальваў антыбальшавіцкае паўстаньне ў Сяньне[1].
Ад імя губвыканкаму падпісаў у 1924-м акт пра вяртаньне Віцебскай губэрні (адарванай бальшавікамі ад Беларусі ўзімку 1919-га) у склад БССР[2]. У 1924—1929 — наркам земляробства БССР. Прыхільнік ідэі «хутарызацыі» і абароны моцных сялянскіх гаспадарак пры абмежаваньні калгаснага ладу. З 1926 году пачаў выдаваць свае працы выключна на беларускай мове.
У верасьні 1929 арыштаваны па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі». Спрабаваў скончыць жыцьцё самагубствам, але паўжывога яго выцягнулі зь пятлі, каб засудзіць на 10 гадоў лягераў. Пазьней справа Адамовіча, Прышчэпава, Баліцкага і Ігнатоўскага была выдзеленая ў асобнае справаводзтва. 18 траўня 1931 году прысуджаныя да 10 гадоў пазбаўленьня волі. 3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Зьмітра Прышчэпава прадугледжвалася «спальваць»[3]. У чэрвені 1937-га Прышчэпава выпусьцілі на волю, але праз 2 месяцы ізноў арыштавалі ў Магадане. У 1939 яго вярнулі ў БССР, асудзілі паўторна і прыгаварылі да расстрэлу па этапу, дзе ён не дачакаўся выкананьня сьмяротнага прысуду — памёр у турэмным шпіталі[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.