From Wikipedia, the free encyclopedia
Зьбігнеў Гадлеўскі, вядомы як Янэк Вішнеўскі (па-польску: Zbigniew Eugeniusz Godlewski, па-польску: Janek Wiśniewski; 3 жніўня 1952, Зялёная Гура — 17 сьнежня 1970, Гдыня) — рабочы Гданьскай вэрфі імя Парыскай камуны, застрэлены ў часе сьнежаньскіх падзеяў 1970 году. Лічыцца сымбалем сьнежаньскіх ахвяраў. У гонар яго сьмерці напісана паэма «Балада пра Янэка Вішнеўскага», прататыпам якога ён зьяўляецца.
Зьбігнеў Гадлеўскі быў застрэлены 17 сьнежня жаўнерамі Полькай арміі людовай, якімі камандываў Войцэх Ярузэльскі. Гэта адбылося каля прыпынку Хуткасная гарадзкая чыгунка (па-польску: Szybka Kolej Miejska) «Вэрф Гдыня», пасьля таго як ён прыехаў з працы з Эльблёнгу. На момант сьмерці яму было 18 гадоў. Пасьля гэтага інцыдэнту пратэстоўцы прамаршаравалі зь яго целам, пакладзеным на дзьверы, па вуліцах Гдыні. Яго бацька сьведчыў, што на швэдры сына бачыў тры акрываўленыя прастрэленыя адтуліны, дьве на жываце і адну на грудзі[1][2]. Пахаваньне безь перадачы цела сям’і адбылося ў ноччы з 18 на 19 сьнежня 1970 году на могілках у Гданьску-Аліве. У 1971 годзе сям’я дамаглася яго перапахаваньня на могілках у Эльблёнгу.
Пасьля падзеньня камунізму ў Польшчы, адна з вуліцаў у яго родным горадзе Эльблёнгу была названа ў яго гонар. Вуліца ў памяць Зьбігнева Гадлеўскага таксама ёсьць у Зялёнай Гуры, дзе ён нарадзіўся і дзе ён правёў апошнія вакацыі ў сваім жыцьці[3]. Па даручэньні прэзыдэнта Польшчы ад 17 сьнежня 2008 году (38-й гадавіне), за яго ўклад у дэмакратычныя перамены ў Польшчы, ён быў пасьмяротна ўзнагароджаны Залатым крыжам за заслугі.
Імя было прыдумана аўтарам баляды Кшыштафам Даўгялам, каб прадставіць у сымбалічным выглядзе 18-гадовага рабочага, забітага ў польскім горадзе Гдыня ваеннымі ці міліцыяй 17 сьнежня 1970 году, падчас хваляваньняў у Польшчы. Выява цела невядомага маладзёна, якога нясуць на дзьвярах праз кардон міліцыі ды танкаў, натхніла Даўгялу напісаць паэму. Ніхто ня ведаў імя забітага ў той час, таму аўтар вырашыў назваць нябожчыка як звычайнага паляка. Пазьней высьветлілася, што чалавека насамрэч завуць Зьбігнеў Гадлеўскі і ён жыў непадалёк ад Эльблёнгу.
Музыка для песьні «Песьня аб Янку з Гдыні» (таксама вядомая як «Баляда пра Янэка Вішнеўскага») была напісана Мечыславам Халевай.
Песьня, разам з расповедам Янэка Вішнеўскага, стала папулярнай, калі ў канцы 1981 году выйшла кіно «Чалавек з жалеза». Пасьля падзеньня камунізму ў Польшчы галоўная вуліца Гдыні стала насіць імя Янэка Вішнеўскага, а ў Эльблёнгу адна з вуліцаў таксама была названа ў гонар Зьбігнева Гадлеўскага.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.