![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d2/Zbigniew_Wassermann_2008.jpg/640px-Zbigniew_Wassermann_2008.jpg&w=640&q=50)
Зьбігнеў Васэрман
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зьбігнеў Франці́шак Васэрман (па-польску: Zbigniew Franciszek Wassermann; нар. 17 верасьня 1949 году ў Кракаве — пам. 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам) — польскі праўнік (пракурор), дэпутат Сойму, былы міністар-каардынатар адмысловых службаў.
Зьбігнеў Васэрман | |
![]() Зьбігнеў Васэрман | |
Міністар—каардынатар адмысловых службаў | |
---|---|
31 кастрычніка 2005 — 16 лістапада 2007 [1] | |
Прэзыдэнт: |
Аляксандар Квасьнеўскі, Лех Качынскі |
Прэм’ер-міністар: |
Казімер Марцінкевіч, Яраслаў Качынскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
17 верасьня 1949 Кракаў, Польшча |
Памёр: |
10 красавіка 2010 пад Смаленскам, Расея |
Партыя: | |
Дзеці: | Малгажата Васэрман[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Скончыў факультэт права й адміністрацыі Ягелонскага ўнівэрсытэту (1972). Да 1991 году й у 1993—2000 гадох працаваў пракуратарам, пракурорам [2].
Быў абраны дэпутатам Сойму 4-га, 5-га й 6-га скліканьняў (2001—2010) [3]. Цікавіўся спэцслужбамі. За часам 4-га скліканьня сойму быў старшынём камісіі па спэцслужбам і намесьнікам галавы сьледчай камісіі [3]. За часам 5-га скліканьня сойму быў міністрам-каардынатарам адмысловых службаў. За часам 6-га скліканьня сойму быў чальцом сьледчай камісіі [3].
Загінуў 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.
16 красавіка 2010 году пасьмертна ўзнагароджаны Крыжам камандорскім ордэна Адраджэньня Польшчы [4].
Пахаваны ў Кракаве.