![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c6/Pioneer_Log_Cabin-Whitchurch-Stouffville_Museum_and_Community_Centre-Vandorf-Ontario-20220611.jpg/640px-Pioneer_Log_Cabin-Whitchurch-Stouffville_Museum_and_Community_Centre-Vandorf-Ontario-20220611.jpg&w=640&q=50)
Зруб
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зруб — канструкцыя зь бярвеньняў, аснова драўлянага збудаваньня ў выглядзе пакладзеных адно на адно і змацаваных па краёх бярвеньняў. Зруб рабіўся звычайна з сасны, радзей зь яліны, на Берасьцейшчыне таксама ўжывалася асіна і алешына.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c6/Pioneer_Log_Cabin-Whitchurch-Stouffville_Museum_and_Community_Centre-Vandorf-Ontario-20220611.jpg/640px-Pioneer_Log_Cabin-Whitchurch-Stouffville_Museum_and_Community_Centre-Vandorf-Ontario-20220611.jpg)
На тэрыторыі сучаснай Беларусі зруб вядомы з ІІ-ІІІ стагодзьдзяў, калі ён прыйшоў на зьмену больш архаічнай слупавай канструкцыі збудаваньняў. А з ў Х-ХІІІ стагодзьдзях зрубная тэхніка стала пануючай на Беларусі. У далейшым на аснове зруба як плянава-прасторавай адзінкі збудаваньняў у выніку вар’іраваньня парамэтраў саміх збудаваньняў і іх завяршэньня былі вынайдзены разнастайныя віды кампазыцый: падоўжана-восевая, цэнтрычная і ярусная. Асабліва гэта характэрна для культавай архітэктуры.
На Беларусі па традыцыі зруб рабіўся адкрытым, не абмазваўся глінаю і не тынкаваўся. Для ўцяпленьня пазы між бярвеньняў маглі закладвацца імхом, або замазвацца глінаю. Ужо ў ХХ ст. шырокае распаўсюджаньне атрымала практыка ашалёўваньня зруба хаты звонку. Звычайна першы вянок зруба рабіўся з моцнага дрэва (дуба), якое магло класьціся проста на зямлю ці на спэцыяльныя калодкі (штандары) ці камяні па вуглах.