![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8f/Stany_Zjednoczone_Polski.svg/langbe-tarask-640px-Stany_Zjednoczone_Polski.svg.png&w=640&q=50)
Злучаныя Штаты Польшчы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Злучаныя Штаты Польшчы (па-польску: Stany Zjednoczone Polski) — нязьдзейсьнены палітычны канцэпт адраджэньня незалежнай польскай дзяржавы. Стварыў яго польскі палітык Ігнацы Ян Падэрэўскі, які ўпершыню абвясьціў яго 11 студзеня 1917 году ў Мэмарыяле да прэзыдэнта ЗША Томаса Ўудра Ўілсана[1].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8f/Stany_Zjednoczone_Polski.svg/640px-Stany_Zjednoczone_Polski.svg.png)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/30/Ignacy_Paderewski_02.jpg/320px-Ignacy_Paderewski_02.jpg)
Тэрыторыя Злучаных Штатаў Польшчы мела ахопліваць большасьць тэрыторыі Рэчы Паспалітай да яе падзелаў, а таксама Цешынскае княства, Апольскую Сылезыю, Усходнюю Прусію і паветы: сыцоўскі і намыслоўскі на Ніжнай Сылезыі. Кіраўніком дзяржавы быў бы прэзыдэнт, які адначасова атрымаў бы тытул караля Польшчы, Літвы, Палесься і Галіччыны[1].
У склад Злучаных Штатаў Польшчы ўваходзілі б краіны зь вялікай аўтаноміяй:
- Каралеўства Польшчы
- Каралеўства Літвы
- Каралеўства Палесься
- Каралеўства Галіччыны[1]