Захоп Масджыд аль-Хараму
From Wikipedia, the free encyclopedia
Захоп Масджыд аль-Хараму — ваенная апэрацыя ў лістападзе — сьнежні 1979 року, зьвязаная з захопам экстрэмістамі Масджыд аль-Хараму ў Мэцы (Саудаўская Арабія) з мэтаю скіданьня дынастыі Саўда. Паўстанцы абвясьцілі, што Махдзі («збавіцель ісламу») прыйшоў у абліччы аднаго зь іхніх лідараў — Махамэда Абдулы аль-Кахтані — і заклікалі мусульманаў падпарадкавацца яму.
Хуткія факты Захоп Масджыд аль-Хараму, Дата: ...
Захоп Масджыд аль-Хараму | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Саудаўскія жаўнеры ўрываюцца ў падзямельлі Ка’абы пад Вялікім мячэтам | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Саудаўская Арабія
Падтрымка:[1]
| Іхваны[2] | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
кароль Халід прынц Фахд прынц Султан прынц Абдула прынц Наеф Бадр бін Абдул-Азыз Туркі бін Файсал бр. ген. Фалех аль-Дхахеры лейт. А. Кудэйбі м. М. Зувэйд аль-Нэфай лт. Поль Барыль | Джухайман аль-Утайбі Абдула аль-Кахтані Махамэд Файсал Махамэд Эліяс | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
| 300—600 паўстанцаў[3] | ||||||||
Страты | |||||||||
| |||||||||
Закрыць
Аблога найвялікшай сьвятыні ісламу, захоп у закладнікі вернікаў і сьмерць сотняў баевікоў, спэцслужбаў і закладнікаў пры атацы на сьвятыню патрэсьлі ісламскі сьвет. Аблога скончылася праз два тыдні пасьля захопу, мячэт быў зачышчаны[5]. Неўзабаве Саудаўская дзяржава ўвяла больш строгі кантроль ісламскага права[6].