Заходнепалеская мікрамова
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Захо́днепале́ская (літарату́рная) мікрамо́ва (саманазвы: заходышнополіська (лытырацька) волода, поліська мова, русынско-поліська волода, јітвјежа волода) — славянская мікрамова, базуецца на аднайменным дыялекце, які ў генэтычных адносінах сынтэзуе ў сабе рысы беларускага і ўкраінскага тыпу.
Прапануецца аб’яднаць гэты артыкул з «Заходнепалеская літаратурная мікрамова».
|
Заходнепалеская мікрамова | |
заходышнополіська волода | |
Ужываецца ў | Беларусь Украіна |
---|---|
Рэгіён | Заходняе Палесьсе |
Колькасьць карыстальнікаў | каля 500 000 |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская Славянская |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | - |
Коды мовы |
Заходнепалескія гаворкі ў Беларусі лякалізуюцца ў Берасьцейска-Пінскім Палесьсі. Арэал іх пашырэньня на поўначы і ўсходзе абмяжоўваецца лініяю: на поўдзень ад Шарашова, Пружанаў, Бярозы, на поўнач ад Белаазёрску, на поўдзень ад Целяхан, на паўночны ўсход ад Лагішыну і Пагосту Загародзкага, на паўднёвы захад ад Лунінцу, на ўсход ад Дубая, на паўночны ўсход ад Століну і Стругі. На тэрыторыі Ўкраіны яны ахопліваюць тэрыторыю практычна ўсёй Валынскае вобласьці і паўночна-заходніх раёнаў Ровенскай вобласьці.
На фармаваньне дыялектнага ляндшафту Заходняга Палесься аказалі ўплыў розныя фактары. На думку некаторых дасьледчыкаў, Заходняе Палесьсе зьяўлялася часткай славянскай прарадыґмы альбо адной з зон старажытнай міграцыі праславян. Старажытнае славянскае насельніцтва гэтай вобласьці было, відаць, цясьней зьвязана з паўднёва-заходнімі славянскімі ґрупамі, чым з усходнімі, паколькі старадаўняя мяжа ў зоне расьсяленьня праславян праходзіла па раце Гарынь. Пазьней гэтая мяжа перамясьцілася на Заходні Буг. У 2-й палове I тысячагодзьдзя н. э. археалягічныя комплексы Брэсцка-Пінскага і Валынскага Палесься ня былі, ні тыпова дрыгавіцкімі, ні тыпова валынянскімі, ні тыпова драўлянскімі. Ня выключана, што тут знаходзілася асобнае ўсходнеславянскае племя. Відаць, на рубяжы VII—VIII ст. асноўныя ґрупы мясцовага насельніцтва Заходняга Палесься ўвашлі ў валынянскі саюз. 3 канца X ст. ўзмацняецца дрыгавіцкі ўплыў, асабліва ў паўночна-заходняй частцы рэгіёну. 3ь X ст. малі месца перасяленцы асобных груп ятвягаў з паўночнага захаду. Відаць, быў прыліў насельніцтва з Валыні ў XIII—XV ст.
Сучасныя дыялектныя тыпы заходнепалескіх гаворак, магчыма, адлюстроўваюць пэўныя моўныя асаблівасьці старых міґрацыйных рухаў. Наклалі адбітак на дыялектны ляндшафт Заходняга Палесься і пазьнейшыя дзяржаўныя і адміністрацыйныя межы. Так, відаць ня выпадковая мяжа паміж заходне- і ўсходнезагародзкамі дыялектнымі зонамі супадае зь мяжой паміж сярэдневяковымі Берасьцейскай і Пінскай землямі, мяжа радастаўскай мікразоны — з участкамі літоўска-польскага рубежу ў XIV—XVIII ст., мяжа сярэднепагарынскіх гаворак — зь мяжою Дубровіцкага княства ў XII—XV ст.
Рэдкія прыклады нярэгулярнага пісьмовага прымяненьня мясцовых гаворак адзначаныя на Палесьсі ўжо ў XVI і XVII ст. У XIX ст. па-палеску піша вершы Франц Савіч, пазьней Мікола Янчук. У 1907 г. зьявіўся першы друкаваны палескі буквар (лемантар).
Фармаваньне заходнепалескай літаратурнай мікрамовы пачалося ў 1980 гадох дзякуючы намаганьням філёляга і паэта Міколы Шэляговіча (палес. Мыкола Шыляговыч) па кадыфікацыі гаворак Заходняга Палесься. Затым у Беларусі было заснавана таварыства «Полісьсе» і пачаў выдавацца спэцыяльны бюлетэнь. На заходнепалескай мікрамове ў пэрыяд з 1989 г. да 1994 г. друкавалася частка матэрыялаў у газэце «Збудінне».
пашырэньне лексем: клуня (гумно), прач (пранік), пацыят (франтон), шіпка (павець), быяк (біч), шытык (папруга), судосыты (сустрэць), волочыты (баранаваць), лататы (лапіць), быцю-быцю (падзыўныя для кароў), пуць-пуць (падзыўныя для курэй).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.