From Wikipedia, the free encyclopedia
«Занатоўкі пра Рагнеду» — умоўная назва ананімнага старажытнага помніка ўсходнеславянскай літаратуры, які складаецца з трох летапісных паведамленьняў, датаваных прыкладна канцом X стагодзьдзя.
Гэты твор заклаў пачатак новаму кірунку пісьменства на Беларусі — мастацкай сьвецкай літаратуры, галоўнаю гераіняю якой зьяўлялася жанчына[1].
Аўтограф летапісных «Занатовак» не захаваўся. Тэкст твору зьмяшчаецца ў «Аповесьці мінулых гадоў», пасьля яны паўтараюцца ў летапісах XIV—XV стст.: Лаўрэнцеўскім, Іпацьеўскім, Радзівілаўскім і інш.
«Занатоўкі» ня маюць строгае сюжэтнае лініі і выразнага мастацка-эстэтычнага адзінства, аднак зьяўляюцца праявай сынтэзу нацыянальнае гістарыяграфіі і літаратуры, што ўласьціва для пачатковага этапу разьвіцьця пісьменства ўсходнеславянскіх народаў[2].
Першае паведамленьне пра Рагнеду зьмяшчаецца ў летапісе пад 980 г. і ўключае наступныя сэмантычныя лініі: сватаньне ноўгарадзкага князя Ўладзімера да полацкай князёўны, дыялёг Рагнеды з бацькам, князем Рагвалодам, адмову князёўны выйсьці замуж «за рабыніча», яе жаданьне стаць жонкай кіеўскага князя Яраполка, паведамленьне пра паходжаньне Рагвалода, жорсткае пакараньне Ўладзімерам князя Рагвалода і ягоных двух сыноў у знак помсты за абразу[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.