Замірэньне Расеі і Ічкерыі (1996)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Замірэньне Расеі й Ічкерыі (Сумесная заява аб прынцыпах вызначэньня асноваў узаемінаў) — расейска-чачэнскае пагадненьне, падпісанае 31 жніўня 1996 году ў Хасаўюрце (Дагестан). Было падставай для замірэньня й вываду расейскага войска зь Ічкерыі. Абазначыла заканчэньне Першай расейска-чачэнскай вайны. Падпісана пад ціскам чачэнскага войска, якое ўсімі сіламі спрабавала прымусіць Расею да вываду войскаў з Чачэніі шляхам баёў за Грозны, Аргун і Гудэрмэс. Прадугледжвала дасягненьне да 31 сьнежня 2001 году Пагадненьня аб асновах узаемінаў, «якія вызначаюцца ў адпаведнасьці з агульнапрызнанымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права».