вёска ў гміне Кляшчэлі Гайнаўскага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Заляша́ны (па-падляску: Залішаны, Zališány; па-польску: Zaleszany)[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Кляшчэлі.
Заляшаны | |
польск. Zaleszany | |
Мясцовая назва: | Zališany |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Кляшчэлі |
Насельніцтва: | 65 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-250 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°43′0″ пн. ш. 23°24′0″ у. д. |
Заляшаны | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
У Заляшанах з 2007 г. дзейнічае невялікі жаночы праваслаўны манастыр сьв. Кацярыны.
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Клашчэлях). Невялікую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія сьв. Жыгімонта ў Кляшчэлях[3]).
У міжваенны пэрыяд Заляшаны прыналежалі да гміны Кляшчэлі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 22 жыхары (усе праваслаўныя беларусы[4]). 29 студзеня 1946 г. вёска была спаленая, а 16 жыхароў бязьвінна забітыя жаўнерамі Нацыянальнага вайсковага задзіночаньня пад камандаваньнем Рамуальда Райса[5].
7 чэрвеня 2021 году польскі прэзыдэнт Анджэй Дуда ў кампаніі мітрапаліта Польскай праваслаўнай царквы Савы ўсклаў вянок да помніку беларускім жыхарам Заляшанаў, забітых 29 студзеня 1946 году польскімі жаўнерамі пад загадам камандзіра Рамуальда Райса. Пры гэтым, прэзыдэнт Польшчы заявіў, што наведаў «месца, якое адзначанае пакутамі і сьмерцю беларусаў, якія жылі ў Рэчы Паспалітай, нявінных жанчын і дзяцей. Я маліўся там за тых, хто загінуў, усклаў вянок як прэзыдэнт Рэспублікі Польшча пад крыжам, які ўшаноўвае памяць ахвяраў. Гэта важна як частка пашаны і памяці. Гэта важна ў самым найважнейшым духоўным аспэкце»[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.