За́льман Шаза́р (па-габрэйску: זלמן שז"ר, пры нараджэньні Шнэер За́льман Рубашо́ў, або Зальман Львовіч Рубашоў; 24 лістапада 1889, Мір, цяпер Гарадзенская вобласьць — 5 кастрычніка 1974, Ерусалім, Ізраіль) — ізраільскі грамадзкі дзеяч, пісьменьнік, паэт, палітык, трэці прэзыдэнт Ізраілю. Публіцыстыку, мастацкую прозу і паэзію пісаў на іўрыце і ідышы.
Зальман Шазар | |
3-ці Прэзыдэнт Ізраілю | |
---|---|
21 траўня 1963 — 23 траўня 1973 | |
Папярэднік: | Іцхак Бэн-Цьві |
Наступнік: | Эфраім Кацыр |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
22 сьнежня 1889[1] Мір, Менская губэрня, Расейская імпэрыя |
Памёр: |
5 кастрычніка 1974[2][3][4] (84 гады) Ерусалім, Ізраіль |
Партыя: |
Паалей Цыён Мапаі |
Сужэнец: | Рахель Кацнельсон[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Нарадзіўся ў мястэчку Мір (цяпер у Карэліцкім раёне Гарадзенскай вобласьці). Вучыўся ў вядомых унівэрсытэтах Нямеччыны й Францыі. У 1911 годзе ўпершыню пабываў у Палестыне. Пасьля гэтага стаў актыўным прапагандыстам стварэньня незалежнае габрэйскае дзяржавы. Шазар быў абраны ў кіраўнічыя органы сіянісцкага руху, а пасьля пераезду ў Палестыну ў 1924 — у кіраўніцтва Гістадруту (Усеагульнай Фэдэрацыі працоўных Ізраілю).
Зальман Шазар быў міністрам адукацыі і культуры, сябрам праўленьня Габрэйскага агенцтва (Сахнута), начальнікам аддзелу адукацыі і культуры Сусьветнай Сіянісцкай арганізацыі. 21 траўня 1963 году Зальман Шазар стаўся трэцім прэзыдэнтам дзяржавы Ізраіль.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.