Клясы́чная тэо́рыя прыцягне́ньня Нью́тана — фізычная тэорыя, якая тлумачыць прыцягненьне (гравітацыю) целаў у Сусьвеце. Асноўнай часткай тэорыі зьяўляецца закон сусьветнага прыцягненьня (закон гравітацыі), які вызначае інтэнсіўнасьць гравітацыйнага ўзаемадзеяньня целаў. Для характарыстыкі целаў Ньютан выкарыстоўваў паняцьце масы. Закон сусьветнага прыцягненьня быў вынайдзены Ісакам Ньютанам у 1667 годзе і апублікаваны ў фундамэнтальнай працы «Матэматычныя пачаткі натуральнай філязофіі» (лац. Philosophiae Naturalis Principia Mathematica). Пасьля свайго адкрыцьця Ньютан не хацеў публікаваць сваё адкрыцьцё, бо яно не адпавядала вынікам астранамічных назіраньняў таго часу. Але пазьней яго схіліў да апублікаваньня Эдмунд Галей.
Сучасная фармулёўка закону:
Два матэрыяльныя пункты прыцягваюцца адзін да аднаго зь сілаю, проста прапарцыянальнаю здабытку іх масаў і адваротна прапарцыянальнаю квадрату адлегласьці паміж імі. | ||
або ў вэктарнай форме
дзе G — гравітацыйная канстанта, роўная −6,673 * 10-11 м³/(кг*с²)
Вонкавыя спасылкі
- Закон всемирного тяготения Ньютона elementy.ru
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.