Загрос (па-пэрсыдзку: زاگرۆس) — горная сыстэма ў Іране, на паўднёвым захадзе Іранскага нагорʼя. Даўжыня 1600 км, шырыня 200—300 км, пераважная вышыня 2000—3000 м, найбольшая (г. Зердкух) — 4548 м.

Thumb
Загрос

Геалёгія й рэльеф

Скальная сыстэма з 15-20 паралельных хрыбтоў, якія працягнуліся з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход і падзелены падоўжнымі й папярочнымі вузкімі каньёнападобнымі цясьнінамі й катлавінамі. Невялікія ледавікі. Складзена пераважна з вапнякоў і сланцаў мэзазою й кайназою. Пашыраны карст. У цэнтральнай частцы й на паўночным усходзе агаляецца дамезазойскі фундамэнт зь вялікімі салянымі купаламі. Радовішчы нафты. У паўночна-заходніх адгорʼях бярэ пачатак рака Кызылузен.

Клімат і расьліннасьць

Thumb
Дуб Quercus brantii ў Загросе

Клімат субтрапічны, сухі. Пераважаюць горна-пустынныя ляндшафты. У міжгорных катлавінах азёры, саланчакі, аазісы (фінікавая пальма, цытрусавыя, вінаград). Заходняя частка сярэдняга пояса найбольш вільготная (лясы й рэдкалесьсі з дубу, вязу, клёну й інш.); вышэй — альпійскія лугі й нізкарослая хмызьняковая расьліннасьць. Дуб Quercus brantii займае больш за 50 % лясоў Загроскага ляснога раёна й зьяўляецца самым важным відам дрэваў Загросу[1]. Сярод жывёл закаўказскі горны баран.

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.