места ў Банскабыстрыцкім краі Славаччыны From Wikipedia, the free encyclopedia
Ж’яр над Гро́нам (па-славацку: Žiar nad Hronom), да 1920 року Сьвяты́ Крыж, да 1955 Сьвяты Крыж над Гронам (славац. Svätý Kríž nad Hronom; па-нямецку: Heiligenkreuz an der Gran; па-вугорску: Garamszentkereszt, да 1888 Barsszentkereszt) — места ў Славаччыне, цэнтар аднайменнага раёну ў Банскабыстрыцкім краі. Знаходзіцца на правым беразе ракі Грон.
Ж’яр над Гронам | |||||
славац. Žiar nad Hronom | |||||
Пляц Маціцы славацкай | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1075 | ||||
Былая назва: | Сьвяты Крыж [над Гронам] | ||||
Краіна: | Славаччына | ||||
Край: | Банскабыстрыцкі | ||||
Раён: | Ж’яр над Гронам | ||||
Рэгіён: | Цекаў | ||||
Староста: | Іван Чэрнай[1] | ||||
Плошча: | 39,06 км² | ||||
Вышыня: | 226 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 19 862 чал.[2] | ||||
шчыльнасьць: | 508,5 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +421-45 | ||||
Паштовы індэкс: | 965 01 | ||||
NUTS: | 516589 | ||||
Нумарны знак: | ZH | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°35′31″ пн. ш. 18°51′12″ у. д. | ||||
Ж’яр над Гронам | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.ziar.sk |
Места разьмяшчаецца ў Ж’ярскай катлавіне у Банскабыстрыцкім краі. Катлавіна акружаная пагор’ямі Втачнік, Крэмніцкія горы і Шцьяўніцкія горы.
Сярэднегадавая тэмпэратура прыкладна 8 °C, прычым у рэгіёне частыя атмасфэрныя ападкі. У зімовы пэрыяд тэмпэратура даволі нізкая, улетку дасягае ўзроўню 25 °C — 35 °C.
Праз Ж’яр над Гронам працякае рака Грон, другая па даўжыні ў Славаччыне. Таксама побач зь местм працякае Луцільскі паток, які ўцякае ў Грон.
Першыя згадкі пра паселішча на гэтым месцы датаваныя 1075 рокам. Часткова яно адносілася да ўладаньняў замку Шашаў, часткова — да Гронскага Бэнядзіка. Паселішча атрымала сельскагаспадарчыя прывілеі. Пазьней пад уладаньне Шашаўскага замку перайшла ўся вёска Сьвяты Крыж.
У Сярэднявеччы вёска стала мястэчкам і зрабілася адміністрацыйным і культурным цэнтрам рэгіёну. Гэта было зьвязана з разьвіцьцём гандлю, а пазьней з паўстаньнем цэхаў: кравецкіх, сапожніцкіх, пазьней кавальскіх. У 1690 року места атрымала права правядзеньня кірмашоў. Дамінантаю места стаў маёнтак, які ў пазьнейшыя гады стаў летняй сядзібай арцыбіскупства.
XVII стагодзьдзе сталася цяжкім часам для месьцічаў. На іх абрынуўся мор, які распаўсюдзіўся па ўсёй Эўропе зь Італіі, а таксама войны: Шашаў быў сядзібай паўстанцаў. Пасьля шматгадовых хваляваньняў места патрабавала поўнага абнаўленьня гаспадаркі.
Маёнтак у Сьвятым Крыжы стаў сядзібай банскабістрыцкага біскупа, і ў гэты пэрыяд зазнаў рэканструкцыю. У XIX стагодзьдзі ў ім мешкаў Штэфан Мойзэс.
У 1927 року мястэчка атрымала назву Сьвяты Крыж над Гронам. Пасьля Другой сусьветнай вайны тут паўстаў алюмінавы завод, што стварыла шмат новых працоўных месцаў і забясьпечыла далейшае разьвіцьцё. Сьвяты Крыж над Гронам атрымаў статус места і ў 1955 атрымаў цяперашнюю назву. У 1969 і 1991 у ейны склад увайшлі вёскі Шашаўске Падградзьдзе, Ладамэрска Веска, Луціла і Горныя Опатаўцы. Ад 1991 року Ладамерска Веска і Луціла ізноў сталі самастойнымі вёскамі.
Славакі — 94,24%, цыганы — 1,97%, чэхі — 0,95%, вугорцы — 0,69%[3]. 62,07% усяго насельніцтва — рыма-каталікі, за імі 25,54% безь веравызнаньня, астатнія — эвангелікі[3].
Найбольшае прадпрыемства — мэталюргічны завод кампаніі Slovalco, раней вядомы як фабрыкі Славацкага нацыянальнага паўстаньня, збудаваныя ў 1950-х.
Дзейнічае археалягічная экспазыцыя і галерэя славацкай АН.
Чыгуначная станцыя на лініі Браціслава — Кошыцы.
Ад 2006 року Ж’яр над Гронам актыўна разьвівае супрацоўніцтва з чэскім местам Сьвітаві.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.