From Wikipedia, the free encyclopedia
Жызэль Бюндхэн (па-нямецку: Gisele Bündchen; нарадзілася 20 ліпеня 1980 году, Арызантына, Бразылія) — бразыльская супэрмадэль, адна з самых вядомых супэрмадэляў у сьвеце. Таксама вядомая як адзін з анёлаў Victoria's Secret.
Жызэль Бюндхэн | |
Дата нараджэньня | 20 ліпеня 1980 (44 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | Арызантына, Бразылія |
Рост | 180 см |
Вага | 52 кг |
Грудзі | 90 см |
Стан | 60 см |
Сьцёгны | 89 см |
Колер валасоў | русыя |
Вочы | блакітныя |
Афіцыйны сайт |
Жызэль нарадзілася ў невялікім мястэчку на поўдні Бразыліі. Яе продкі — эмігранты зь Нямеччыны, якія пасяліліся тут у XIX стагодзьдзі. У падлеткавым узросьце Жызэль марыла аб прафэсійнай спартовай кар'еры. Яна гуляла ў валейбольнай камандзе Sogipa.
Кар’еру фотамадэлі Жызэль пачала ў 14 гадоў.
У гэтым узросьце яна паехала зь сябрамі ў Сан-Паўлу, і гэтая паездка назаўжды зьмяніла яе жыцьцё. Яна сядзела са сваімі аднакляснікамі ў мясцовым «МакДональдсе», калі на яе зьвярнуў увагу прадстаўнік мадэльнага агенцтва Elite Modeling, які сядзеў непадалёк. Ён адразу жа прапанаваў ёй паспрабаваць сябе ў індустрыі моды. Спачатку ёй прыйшлося адмовіцца, на гэтым настаяў яе бацька. Аднак, узважыўшы ўсё «за» і «супраць» Жызэль усё жа прыняла такую павабную прапанову.
З тых часоў як кар’ера Жызэль пачала набіраць абароты. Яна прымала ўдзел у кампаніях, арганізаваных такімі буйнымі дамамі мод як Ральф Лаўрэн (Ralph Lauren), Дольчэ і Габана (Dolce&Gabbana), Вэрсачэ (Versace), Валянціна (Valentino), Сэлін (Celine), Джанфранка Фэрэ (Gianfranco Ferre) і Хло (Chloe). Яна зьяўлялася на вокладках такіх аўтарытэтных выданьняў як Вог (Vogue), Мэры Клэр (Marie Claire), Харпэрс Базаар (Harper’s Bazaar), Arena, Allure, Ролінг Стоўн (Rolling Stone), прычым гэты сьпіс стала расьце.
Жызэль зьнялася ў некалькіх фільмах: «Амэрыканскае таксі», «Д’ябал носіць Прада» і «Астэрыкс на Алімпійскіх гульнях».
Жызэль зьяўляецца вялікай прыхільніцай салодкага папкорна, цукерак і сьметанковага марозіва з рознымі напаўняльнікамі, уключаючы сіроп, шакалад, кансэрваваная садавіна. Гэта дзіўна таму, што гэты несумнеўны для мадэлі лупцовак ніяк не адбіваецца на яе больш чым стройнай постаці. Улічваючы дзівосную постаць Жызэль і тую працу, якую яна прарабіла ў індустрыі моды, часопіс Vogue узьвясьціў аб «вяртаньні сапраўды сэксуальнай мадэлі», паколькі яе вонкавыя дадзеныя ўзьвяшчаюць канец эпохі стылю «худой бездагляднасьці», які ўзвёў у сваё час на вяршыню славы Кэйт Мос.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.