![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/73/Independence_Monument_Zheltoksan.jpg/640px-Independence_Monument_Zheltoksan.jpg&w=640&q=50)
Жаўтаксан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьне́жаньскае паўста́ньне (каз. Желтоқсан көтерілісі), або проста Сьнежань, па-казаску Жаўтакса́н (каз. Желтоқсан — сьнежань) — выступы казаскай моладзі[1], якія адбыліся 17—18 сьнежня 1986 году ў Алма-Аце, якая была ў той час сталіцай Казахскай ССР. Перарасьлі ў масавыя пратэсты і народнае паўстаньне супраць камуністычнай улады.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/73/Independence_Monument_Zheltoksan.jpg/640px-Independence_Monument_Zheltoksan.jpg)
Паводле афіцыйнай вэрсіі, хваляваньні пачаліся з-за пастановы Генэральнага сакратара ЦК КПСС М. С. Гарбачова аб пазбаўленьні пасады першага сакратара кампартыі Казахстану Дынмухамеду Кунаева, і замены яго на Генадзя Колбіна, першага сакратара Ўльянаўскага абкаму партыі, які раней ніколі не працаваў у Казахстане. Удзельнікі мірнага мітынгу патрабавалі прызначыць на пасаду главы рэспублікі прадстаўніка карэннага насельніцтва[1].
Пазьней хваляваньні казаскай моладзі прайшлі і ў іншых гарадах і рэгіёнах Казахстану[2]. Сьнежаньскія падзеі ў Казахстане сталі адным зь першых у СССР масавых мітынгаў супраць дыктату Масквы, пазьней аналягічныя падзеі адбыліся і ў іншых рэспубліках Савецкага Саюзу.