Жалезная брама
From Wikipedia, the free encyclopedia
Жале́зная бра́ма (па-сэрбску: Ђердапска клисура, па-румынску: Porţile de Fier) — звужэньне ў даліне Дунаю ў месцы, дзе збліжаюцца Карпаты і Балканскія горы, (рачная брама) на граніцы Сэрбіі і Румыніі ніжэй за горад Оршава. Даўжыня — 15 км, шырыня — 162 м. Гэтае месца лічыцца адным з самых прыгожых у Эўропе.